Праз гульню – да ведаў

 

Праз гульню – да ведаў

Общество
17.02.2021
870
Вучні 7 класаў ДУА "Сярэдняй школы №5 г. Смаргоні" прынялі ўдзел у анлайн-квэсце, прысвечанаму Дню памяці воінаў - інтэрнацыяналістаў.

скриншот.png

Для ўдзелу ў квэсце былі створаны чатыры каманды :"Дынаміт", "Аганькі", "Смайлікі", "1000-7", якія прадстаўлялі свой клас. Вучні, карыстаючыся гугл- сэрвісамі, стваралі візіткі каманд, складалі воблака слоў, папярэдне прагледзеўшы  дакументальны фільм пра вайну ў Афганістане, шукалі інфармацыю пра ўдзельнікаў гэтай вайны ў Беларусі і прадстаўлялі інфармацыю праз гугл-прэзентацыю. Апошнім крокам квэста для навувчэнцаў стаў удзел у віктарыне, прысвечанай падзеям вайны і героям вайны.

Такім чынам,  вучнямі  былі створаны  ўмовы для развіцця інфармацыйных кампетэннцый:яны  вучыліся працаваць з рознымі інтэрнет- сэрвісамі, выбіраць патрэбную  інфармацыю і працаваць у камандзе. Анлайн-удзел для вучняў дазваляе працаваць з інфармацыяй у вольны час, нават калі вучань не можа ў пэўных умовах наведваць класны калектыў.

Атрыманай у ходзе квэста інфармацыяй удзельнікі каманд змаглі падзяліцца на інфармацыйных гадзінах са сваімі аднакласнікамі.