Пакатушкі па Залескай сядзібе

 

Пакатушкі па Залескай сядзібе

Общество
14.01.2021
2485

Хочаце тэлепартавацца ў эпоху не засмечаную выхлапнымі газамі і канцэрагенамі? Хочаце адчуць, як рыпіць пад палазамі студзеньскі снег і як звіняць бомы пад дугой шустрага коніка, які вязе вас па алеях старажытнага парка? Тады вам сюды – у залескі сядзібна-паркавы комплекс!


З 14 студзеня наведвальнікам прапаноўваюцца новыя віды паслуг. Больш дакладна – зімовых паслуг. За невысокую аплату вазніца ў строі вікінга пакатае вас на кабылцы па мянушцы Зельва па тэрыторыі прысядзібнага парка. Старажытныя высокія дрэвы англійскага парка, крэатыўныя альтанкі, заснежаны парк і грацыёзная рэчка пад тонкім лядком – усё гэта будзе спрыяць добраму настрою. А свежае марознае паветра надасць бадзёрасці.

Можна будзе пракаціцца і на вазку, запрэжаным двойкай коняў. А можна і на санках пад жарты музейных “рыкшаў”. Зімовыя забавы паспрыяюць і добраму настрою і загартоўцы вашага арганізму. А калі раптам змерзнеце, то можаце зазірнуць у музей на экскурсію ці на выставы, прадстаўленыя грамадскім культурным аб’яднаннем “Вечеря”. У галерэі і зале кавярні выстаўлены карціны заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка і мастака-пейзажыста Алега Стасевіча.

IMG_5011.JPG

IMG_5021.JPG

IMG_5028.JPG

IMG_5045.JPG

IMG_5049.JPG

IMG_5062.JPG

IMG_5064.JPG

IMG_5081.JPG

IMG_5110.JPG

IMG_5112.JPG

IMG_5120.JPG

IMG_5138.JPG

IMG_5153.JPG

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара.

Статьи по теме: