Вытворчыя брыгады – «Цёпламу дому»

 

Вытворчыя брыгады – «Цёпламу дому»

Общество
13.11.2020
990

У пятніцу, 13 лістапада, 23 камплеты пасцельнай бялізны перадалі прадстаўнікам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання “Цёплы дом” гімназісты, якія працавалі падчас вакацый у вытворчай брыгадзе.

Па словах галоўнага спецыяліста аддзела дзяржаўнай занятасці райвыканкама Галіны Бойка, у межах праграмы часовай працоўнай занятасці моладзі створаны вытворчыя брыгады ва ўсіх гарадскіх школах, у ліцэі і некаторых сельскіх школах. Усяго часовай занятасцю ахоплены ў нашым раёне 422 навучэнцы.

Дырэктар гімназіі Ірына Дурэйка выказала падзяку вучаніцам 8-10 класаў, якія падчас асенніх канікул працавалі ў майстэрнях гімназіі і вельмі якасна навучыліся шыць пад кіраўніцтвам настаўніцы працоўнага навучання Тамары Сцяпанаўны Гісіч. Усяго дзяўчаты пашылі 46 камплектаў пасцельнай бялізны. Частка якой застанецца ў гімназіі для навучэнцаў групы падоўжанага дня.

Дырэктару УТЦСАН Марыне Нікалайчык акрамя бялізны для пастаяльцаў дамоў сумеснага пражывання гімназісты перадалі яшчэ ручнікі, насоўкі, якія таксама спатрэбяцца пажылым людзям.

IMG_3442.JPG

IMG_3451.JPG

IMG_3453.JPG

IMG_3459.JPG

IMG_3464.JPG

IMG_3470.JPG

IMG_3475.JPG

IMG_3480.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.