“Шчодрай восені дары”

 

“Шчодрай восені дары”

Общество
23.10.2020
607

1.png



Нездарма ў народзе кажуць: “Восень – падарункаў восем”. І кожны можа атрымаць адметны восеньскі падарунак: той, хто шчыраваў на палетках ды на агародзе, і той, хто не мае сваіх сотак, але не палянаваўся схадзіць па грыбы ды ягады. Восень шчодра аддзячвае рупліўцаў і падкідвае часцяком дзіўныя дзівы. Каму - вялізныя гарбузы, каму - незвычайнай формы гародніну, каму - бульбу з кавун, а каму – два кашы баравікоў.

Калі такі цуд здарыўся з вамі, не саромейцеся і, адкінуўшы ў бок сціпласць, дасылайце фота вашых “рэкарцменаў” на конкурс у рэдакцыю.

Аўтары найбольш цікавых фотаздымкаў і каментараў да іх будуць заахвочаны спецыяльнымі прызамі ад рэдакцыі. Друкуем дасланыя здымкі на старонках нашай газеты.

Работы прымаюцца да 30 лістапада. Іх можна адпраўляць на электронны адрас рэдакцыі газеты newspaper@smorgon.gov.by або svetyshlyah@gmail.com з удакладненнем “На конкурс”. Можна прыносіць фотаздымкі непасрэдна ў рэдакцыю: вул. Савецкая, 29, кабінет 1.