ПАВАЖАНЫЯ РАБОТНІКІ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ!

 

ПАВАЖАНЫЯ РАБОТНІКІ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ!

Общество
21.06.2020
705

Віншуем вас з прафесійным святам - Днём медыцынскіх работнікаў!

Гэта свята тых, хто прысвяціў сябе адказнай і высакароднай справе - вылечваць блізкіх ад хвароб, вяртаць да жыцця хворых і нямоглых, тых, хто пакутуе душой і целам. На працягу ўсяго жыццёвага шляху побач з намі знаходзіцеся вы, людзі ў белых халатах. Ваша ўменне і вопыт, ваша чалавечнасць, бескарыслівасць, самаадданасць зрабілі прафесію медыка адной з самых паважаных у грамадстве.

Мяняюцца часы, норавы і жыццёвыя каштоўнасці, няўхільным застаецца адно: клапатлівыя рукі і добрыя сэрцы лекараў і медсясцёр. Гэта аснова асноў, закладзеная пакаленнямі медыкаў.

Жадаем вам моцнага здароўя, прафесійнага росту, матэрыяльнага дабрабыту. Шчасця вам і вашым сем’ям!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.