Кніга – праца і свята

 

Кніга – праца і свята

Общество
30.03.2020
2308
Чытанне, па вобразным выказванні Янкі Брыля, -  “праца і свята”. Яно патрабуе вялікага напружання, як і любая дзейнасць. Але апошнім часам назіраецца зніжэнне цікавасці да высокамастацкіх твораў. Як жа адрадзіць любоў дзяцей да чытання, жадання падзяліцца ўражаннямі ад прачытанай кнігі? Менавіта гэтыя задачы вырашае Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнікі, які традыцыйна праводзіцца ва ўсіх установах адукацы напрыканцы сакавіка.

У нашай навучальнай установе адкрыццё Тыдня пачалося з прэзентацыі-віктарыны “Адкуль да нас прыйшла кніга”, дзе ўдзельнікі даведаліся пра гісторыю стварэння кнігі, пабачылі самыя цікавыя і незвычайныя экзэмпляры, якія ёсць у свеце. Акрамя гэтага кожны мог азнаёміцца з навінкамі літаратуры праз кніжную выставу “Чытаем разам”, выбраць кнігі, якія цікава будзе пачытаць у час канікул, каб з карысцю правесці вольны час і адпачынак. 

6e12d0e7-7bff-45b4-b397-1dd7cd022e77.png

У аўторак у  рамках Тыдня было праведзена мерапрыемства, прысвечанае роднай мове, нашай Бацькаўшчыне. Дзеці папоўнілі веды па беларускай літаратуры, гісторыі  і культуры праз удзел у гульні-падарожжы “Па краіне беларусаў”. Удзельнікі  набывалі квіткі на станцыі: Імёны, Фальклорная, Гістарычная, Мастацкая і Прыродазнаўчая. Кошт такога квітка – веды ў пэўнай галіне. Па заканчэнні падарожжа іх можна было абмяняць на салодкія падарункі.

Пачынаючых чытальнікаў, вучняў 1 класа, у чацвер запрасіў да сябе ў госці Сева Чытайкін. Дзеці пазнаёміліся з кніжкамі, якія адпавядаюць іх узросту, ім расказалі, як трэба правільна карыстацца і адносіцца да кнігі. У час гульні ў чароўнае лато маленькія чытачы даказалі, што яны ўжо ведаюць многіх дзіцячых пісьменнікаў і іх цікавыя творы.

58e3d730-4f33-4b48-b276-04264655f0f9.png

Дзень казкі і казачных герояў выклікаў вялікую зацікаўленасць у малодшых школьнікаў, бо хто не любіць казкі? Казкі чытаюць і дарослыя, і дзеці. Яны вучаць нас дабрыні, спагадлівасці і мудрасці. Квэст “У пошуках страчанай казкі” дапамог разгадаць галоўнае слова, без якога не можа існаваць ні адна казачная гісторыя. І гэта слова – ДАБРЫНЯ. Удзельнікі гульні збіралі кветкі на Казачнай паляне і адказвалі на пытанні, якія змяшчаліся на кожнай з іх, расшыфроўвалі тэлеграмы, якія даставіў ім паштальён Печкін. У  Музеі казачных рэчаў дапамаглі вызначыць, чые экспанаты там знаходзяцца. А потым усе разам намалявалі любімых казачных герояў. Квэст падарыў шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.

Завяршыўся Тыдзень выставай ілюстрацый да любімых твораў і віншаваннем самых актыўных удзельнікаў. Акрамя гэтага граматы і падарункі атрымалі пераможцы ў намінацыях “Самы чытаючы клас” і “Кнігалюб”.

Вера ЛОБАЧ, бібліятэкар Сінькоўскіх ясляў-сада – сярэдняй школы.