Эстонская дэлегацыя наведала мемарыял і музей-сядзібу М. К. Агінскага

 

Эстонская дэлегацыя наведала мемарыял і музей-сядзібу М. К. Агінскага

Общество
14.03.2020
1669
Пасля наведання некалькіх навучальных устаноў у Смаргоні, эстонская дэлегацыя муніцыпалітэта Пых’я Пярнумаа пабывала на мемарыяльным комплексе, які быў Стон узведзены на месцы руска-нямецкага супрацьстаяння  падчас Першай сусветнай вайны.

э1.jpg

э2.jpg

Ролю гіда ўзяла на сябе начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва. Яна расказала пра трагічныя падзеі векавой даўніны на тэрыторыі Смаргонскага раёна, пра тое, якім працяглым было супрацьстаянне варагуючых бакоў каля Смаргоні, як падчас баявых дзеянняў наш горад быў літаральна сцёрты з твару зямлі.

э3.jpg

Госці ўсклалі кветкі да падножжа манумента “Крылаты геній воінскай славы”, абышлі размешчаныя непадалёку камяні з прымацаванымі да іх таблічкамі, на якіх змешчана інфармацыя аб перыядзе Першай сусветнай вайны.

э4.jpg

э10.jpg

Потым эстонская дэлегацыя паехала ў Залессе. Каля параднага ўвахода ў музей-сядзібу М. К. Агінскага гасцей з Прыбалтыкі чакала беласнежная карэта. Жанчынам, якія былі ў складзе дэлегацыі, прапанавалі праехаць у ёй. Прапанова была з задавальненнем прынята.

э12.jpg

э13.jpg

У будынку музея-сядзібы гасцей сустрэла дырэктар гэтай установы Людміла Градзіцкая. Яна коратка распавяла аб памяшканні, адкуль пачынаюцца ўсе экскурсіі, звярнула ўвагу на незвычайнае старадаўняе люстэрка на сцяне.

э14.jpg

э16.jpg

Удзельнікі экскурсіі ўважліва агледзелі памяшканні, мэблю і музычныя інструменты далёкага часу, выявы членаў сям’і Агінскага, яго паплечнікаў, якія размешчаны на сценах. Гасцей з Прыбалтыкі ўзразіла камінная зала з яе высокай столлю, кафляй, якою абкладзены печкі.

э17.jpg

Пры гэтым былі разыграны невялікія прадстаўленні ў стылі часоў Агінскага. Апанутыя адпаведна паны і паненкі распавядалі пра гаспадара і яго сям’ю. А ў снукернай зале эстонцаў чакаў сюрпрыз: трэба было правільна адказаць на пытанні і атрымаць за гэта прызы.

э18.jpg

э19.jpg


э21.jpg

э23.jpg

э24.jpg

Закончылася экскурсія наведаннем выставачнай залы і аранжарэі. Госці былі прыемна здзіўлены, убачыўшы экзатычныя расліны, якія да ўсяго яшчэ і пладаносяць у нашых умовах.

Пасля гэтага прадстаўнікі эстонскай дэлегацыі пагутарылі са старшынёй райвыканкама Генадзем Харужыкам, які  крыху пазней прыехаў у музей-сядзібу Міхала Клеафаса Агінскага.

э25.jpg

э26.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: