Дайце кнігу скаргаў, ці Як павысіць адукаванасць спажыўцоў

 

Дайце кнігу скаргаў, ці Як павысіць адукаванасць спажыўцоў

Общество
15.03.2020
808
Калі чалавек сутыкаецца з пэўнай прабемай, то ён павінен ведаць, дзе знайсці інфармацыю, да каго звярнуцца, быць упэўненым у тым, што яго правы будуць абаронены.

“Таму адна з нашых функцый – адзначыла начальнік аддзела гандлю, паслуг і рэкламнай дзейнасці ўпраўлення эканомікі, гандлю і паслуг райвыканкама Валянціна Галяк, - павышэнне адукаванасці спажыўцоў”.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю распрацавала дастатковую колькасць памятак па пытаннях абароны правоў спажыўцоў. Рэкамендацыі падзелены па сферах дзейнасці. Асноўнай праблемай, з якой звяртаецца пакупнік у службу абароны правоў спажыўцоў, нярэдка з’яўляецца ён сам. Таму невыпадкова ў памятцы акцэнт зроблены на правільнай і абдуманай пакупцы. Бо мы, як спажыўцы, не заўсёды рыхтуемся да яе – не вывучаем інфармацыю аб прадаўцы, тавары, таму што закон аб абароне правоў спажыўцоў прадугледжвае права спажыўца на свабодны выбар.

Але ён павінен быць зроблены на падставе прапанаванай прадаўцом інфармацыі. Мы па в і нны спачатку вывучыць інфармацыю, вызначыцца з тым, ці патрэбны нам гэты тавар і на якіх умовах. І толькі потым прыйсці да высновы, што трэба зрабіць пакупку.

Валянціна Генрыхаўна паведаміла, што нядаўна да яе звярнуліся наконт інтэрнэт-абслугоўвання. У прыватнасці, па ўмовах аплаты і дастаўкі тавару. Спажыўцу паведамілі па тэлефоне, што ёсць тавар, праз трыпяць дзён ён трапіць у магазін. Пры гэтым на сайце інтэрнэт-магазіна размешчаны публічны дагавор рознічнай куплі-продажу тавараў, дзе прадугледжваецца, што з ім азнаёміўся спажывец, і ў якім канкрэтна прапісана: “спажывец, заключаючы дагавор куплі-продажу згодны з ўмовамі, якія прапісаны ў гэтым дагаворы”. А адна з умоў – тэрмін дастаўкі заказаных тавараў складае ад 1 да 90 працоўных дзён. І ў спажыўца ўзнікае праблема. На словах яму абяцалі адно, а ў рэальнасці атрымалася іншае. І прыходзіцца чакаць 90 дзён, бо з гэтымі ўмовамі прадаўца пакупнік ужо згадзіўся, нават не прачытаўшы іх, што з’яўляецца неабдуманым учынкам.

Што датычыць звычайных магазінаў, то і па іх рабоце ёсць пытанні. У прыватнасці, як адзначыла Валянціна Галяк, па продажы складана-бытавой тэхнікі, запасных частак. Узнікаюць пытанні па вяртанні пакупніком якаснага тавару ў магазін. Апошняе разбіральніцтва было па выпадку, калі прадавец не выканаў законнае патрабаванне спажыўца па вяртанні якаснага тавару, спаслаўшыся на тое, што ён уключаны ў пералік тавараў належнай якасці, таму не падлягае вяртанню і абмену.

“У гэтым выпадку мне прыйшлося звярнуцца ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю для тлумачэння, бо, на жаль, прадавец не пачуў мае аргументы і спасылкі на заканадаўства, - сказала Валянціна Генрыхаўна. - Урэшце рэшт патрабаванне спажыўца было выканана, МАРГ патлумачыла, што ён быў правы”.

Многа неадназначных сітуацый па складанай бытавой тэхніцы. Бо ў любым выпадку, калі пакупнік набыў, на яго думку, няякасны тавар, то найпершае жаданне – пазбавіцца ад гэтага тавару і атрымаць назад свае грошы. Аднак у прадаўца ёсць права праверыць якасць складанабытавой тэхнікі на працягу 7 ці 14 дзён. Альбо даказаць спажыўцу, што ён не правы, бо тавар сапсаваў сам падчас эксплуатацыі.

Сэрвісны цэнтр дае заключэнне, што тавар якасны альбо не. Калі эксплуатацыйны брак, то спажыўцу адмаўляецца ў яго прэтэнзіі, у выпадку вытворчага – выконваюцца законныя патрабаванні спажыўца.

Іншым разам прыходзіць заключэнне сэрвіснага цэнтра, у якім паведамляецца, што тавар спраўны, а спажывец прытрымліваецца іншай думкі. У такім выпадку заканадаўства прадугледжвае, што ў спажыўца ёсць права не згадзіцца з праведзенай праверкай тавару на якасць і запатрабаваць правядзення незалежнай экспертызы. І абавязак прадаўца – правесці гэту экспертызу. Але ў заканадаўстве ёсць адзін нюанс: калі патрабаванне спажыўца неабгрунтаванае, то яму прыйдзецца аплаціць кошт экспертызы. Гэта ў тым выпадку, калі экспертыза пацвердзіць адсутнасць браку альбо эксплуатацыйны брак.

Валянціна Галяк паведаміла, што летась да яе было 16 пісьмовых і 97 вусных зваротаў ад спажыўцоў. Некаторыя праблемы ўдалося вырашыць на стадыі іх узнікнення. Акрамя гэтага людзі атрымліваюць кансультацыі, як ім быць у выпадках, якія закранаюць правы спажыўцоў.

Паважаныя смаргонцы, калі вам трэба пракансультавацца па пытаннях гандлю і аказання паслуг, звярніцеся ў райвыканкам па нумары тэлефона 3-76-74.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.