Занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі сумесна з аддзелам працы і працоўных адносін правялі семінар на базе ліцейна-механічнага завода

 

Занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі сумесна з аддзелам працы і працоўных адносін правялі семінар на базе ліцейна-механічнага завода

Общество
13.03.2020
753
13 сакавіка на базе ліцейна-механічнага завода прайшоў семінар па ўнесеных дапаўненнях у агульныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні, якія датычаць дзейнасці  прамысловых, сельскагаспадарчых, іншых прадпрыемстваў.

Семінар падрыхтавалі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, а адкрыла яго галоўны санітарны ўрач Смаргонскага раёна Марына Турэйка.

Аб арганізацыі аховы працы на ліцейна-механічным заводзе коратка расказаў намеснік галоўнага інжынера па ахове працы і экалогіі ЛМЗ Уладзімір Станкевіч.

Урач-гігіеніст Ірына Цыбульская распавяла пра асноўныя патрабаванні да ўтрымання  вытворчай тэрыторыі, памяшканняў, працоўных месцаў, абсталявання, вентыляцыйных сістэм, асвятлення, водазабеспячэння і г. д.

Выступленне Галіны Сухадольскай, галоўнага спецыяліста аддзела працы і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама тычылася  арганізацыі прафілактычнай работы па недапушчэнні няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Фельчар-валеолаг цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Кундро акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў семінара на здаровым ладзе жыцця, прафілактыцы шкодных звычак, правільным харчаванні, фізічнай актыўнасці, адмове ад курэння, злоўжывання алкаголем.

IMG_0110.JPG

IMG_0121.JPG

IMG_0120.JPG

IMG_0125.JPG

IMG_0134.JPG

IMG_0138.JPG

IMG_0144.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: