Журналісты наведалі смаргонскі лесагадавальнік

 

Журналісты наведалі смаргонскі лесагадавальнік

Общество
05.03.2020
1051
5 сакавіка ўдзельнікі прэс-тура, сярод якіх былі журналісты абласных і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі, наведалі Смаргонь. Яны пабывалі на некалькіх аб’ектах, у тым ліку ў лесагадавальніку Смаргонскага доследнага лясгаса.

Гасцей прывіталі дырэктар гэтай лясной гаспадаркі Аляксандр Шостак, яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Андрэй Пятроўскі і начальнік лесагадавальніка Аляксей Грышкевіч.

Пасля кароткай інфармацыі аб лясгасе пачалася экскурсія па лесагадавальніку. Журналістам паказалі цяпліцы, дзе вырошчваецца пасадачны матэрыял, правялі да ўчасткаў, дзе пасаджаны дэкаратыўныя расліны. Аляксей Францавіч адказаў на пытанні, якія цікавілі прадстаўнікоў мас-медыя.

Напрыканцы экскурсіі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук і намеснік дырэктара лясгаса Андрэй Пятроўскі ўручылі гасцям падарункі.

IMG_9272.JPG

IMG_9283.JPG

IMG_9286.JPG

IMG_9365.JPG

IMG_9376.JPG

IMG_9383.JPG

IMG_9387.JPG

IMG_9405.JPG

IMG_9294.JPG

IMG_9303.JPG

IMG_9310.JPG

IMG_9316.JPG

IMG_9325.JPG

IMG_9344.JPG

IMG_9354.JPG

IMG_9417.JPG

IMG_9420.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.