Добрыя сябры Беларускага дзіцячага фонду

 

Добрыя сябры Беларускага дзіцячага фонду

Общество
17.02.2020
814
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Смаргонскі сацыяльна-педагагічны цэнтр” актыўна ўдзельнічае ва ўсіх акцыях і супрацоўнічае з грамадскім аб'яднаннем “Беларускі дзіцячы фонд”.

Зусім нядаўна скончылася акцыя “Навык дабра”. Дзякуючы Галіне і Аляксандру Спірыным, глыбока адчуваючым патрэбы дзяцей прытулку і дазволіўшым размясціць скрыню для збору ахвяраванняў у "Зоомагазіне", педагогу сацыяльнаму нашай ўстановы Анастасіі Якштас, якая правяла разам з валанцёрамі БРСМ ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні” збор сродкаў, атрымалася пералічыць на рахунак фонду амаль 164 рублі.

Выхаванцы прытулку і прыёмных сем'яў да гэтага часу дзеляцца ўражаннямі ад наведвання гала-канцэрта “Музыка дзіцячай душы”, дзе дзеці-сіраты і дзяці з інваліднасцю выступілі разам з вядомымі музыкамі, невымоўныя адчуванні дзятва і дарослыя атрымалі ў Парке віртуальнай рэальнасці “TELEPORT”. Прыемна разумець, што Беларускі дзіцячы фонд заўсёды працягне руку дапамогі.

В Телепорте.jpg

Дети в телепорте.jpg

На концерте.jpg

Ларыса ТАТАРЫНАВА, дырэктар Смаргонскага СПЦ.