У Вішневе правялі супрацьнаркатычны круглы стол

 

У Вішневе правялі супрацьнаркатычны круглы стол

Общество
07.02.2020
1325
У раёне распачаты сумесны праект па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў сярод дзяцей і падлеткаў. Калі раней папераджальнай работай у гэтым напрамку суб’екты прафілактыкі займаліся абасоблена, то цяпер было вырашана кансалідаваць намаганні работнікаў культуры, адукацыі, медыцыны, праваахоўных органаў, іншых службаў для таго, каб дасягнуць лепшых вынікаў.

У Вішнеўскім Доме культуры за круглым сталом сабраліся аператыўны ўпаўнаважаны групы наркакантролю РАУС, урач-нарколаг, прадстаўнікі раённага і вішнеўскага аддзелаў культуры, сельвыканкама, мясцовай гаспадаркі, амбулаторыі, школы, бібліятэкі, настаяцель каталіцкага храма. У імправізаванай зале (мерапрыемства праходзіла ў фае) – вучні, бацькі некаторых з іх, якія ў гэты час былі вольныя ад працы.

IMG_6876.JPG

IMG_6892.JPG

Тэма гутаркі - наркаманія і алкагалізм. Дарослыя распавядалі  аб тым, як шкодзяць здароўю ўжыванне наркотыкаў і спіртных напіткаў. Што гэта бяда не толькі для людзей, якія апынуліся  ў палоне згубленых звычак, але і для іх родных і блізкіх. Гэта яшчэ і пагроза для будучых пакаленняў. Бацькам таксама было прадастаўлена слова.

IMG_6907.JPG

IMG_6921.JPG

IMG_6928.JPG

У фае размясцілі  адпаведную наглядную агітацыю. У дзяцей цікавіліся, як яны ставяцца да ўжывання  наркотыкаў, спіртнога, чаму аддаюць перавагу ў сваім жыцці. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі, што іх захапляе спорт, удзел у розных гуртках, а яшчэ яны прыхільнікі сямейных каштоўнасцей.

IMG_6972.JPG

IMG_6966.JPG

IMG_6946.JPG

Каб пазбегнуць манатоннасці ў сустрэчы, у перапынку паміж выступленнямі адказных службовых асобаў гучалі песенныя нумары ў выкананні работніцы раённага Цэнтра культуры.

IMG_6958.JPG

Такія прафілактычныя мерапрыемствы будуць праводзіцца на працягу года, толькі ў розных фарматах.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: