Марыла стаць мадэльерам

 

Марыла стаць мадэльерам

Общество
18.01.2020
1352
Фотапартрэт інжынера-мікрабіёлага Наталлі Чыжэўскай (на фота), якая працуе напрадпрыемстве “Смаргонскія малочныя прадукты”, па выніках працоўнай дзейнасці за 2018 год быў змешчаны на раённую Дошку гонару. Яе фота, як лепшай работніцы, знаходзілася на такой жа заводскай дошцы. Усё гэта сведчыць аб тым, што жанчына з’яўляецца добрасумленным, адказным работнікам, высокакласным спецыялістам, майстрам сваёй справы.
IMG_5213.JPG


Праца ў мікрабіялагічнай лабараторыі даволі складаная. Пад кантролем спецыялістаў гэтай службы знаходзяцца ўсе тэхналагічныя працэсы, якія адбываюцца на малочным заводзе, якасць гатовай прадукцыі. Правяраецца кожная партыя па ўсіх даведзеных паказчыках. Паколькі малочныя вырабы пастаўляюцца яшчэ і на экспарт, то кантроль за вытворчасцю неаслабны.

Пасля заканчэння школы На-талля хацела стаць інжынерамканструктарам, займацца мадэляваннем і канструяваннем адзення. Яна вельмі добра шыла, у вучэбна-вытворчым камбінаце атрымала 3-і разрад швачкі. А яшчэ дзяўчыне падабалася ствараць розныя мадэлі адзення.

Але сяброўкі-аднакласніцы адгаварылі Наталлю Чыжэўскую ад паступлення ў выбраную ёю навучальную ўстанову. Дзяўчаты збіраліся паступаць у Слуцкі дзяржаўны тэхнікум, дзе рыхтавалі спецыялістаў для малочнай галіны.

Тэхнікум Наталля закончыла з чырвоным дыпломам, і ёй адміністрацыя навучальнай установы вырашыла даць накіраванне для паступлення ў Маскоўскі тэхналагічны інстытут на спецыяльнасць “Выкладчык”. Потым дзяўчына павінна была вярнуцца ў Слуцк і выкладаць у тэхнікуме. Але адной было страшнавата ехаць у далёкую Маскву, дзе ўсё незнаёмае, чужое. Наталлі Чыжэўскай хацелася хутчэй вярнуцца дадому, у Смаргонь, дзе на мясцовым малаказаводзе яна праходзіла вытворчую практыку і куды планавала працаўладкавацца на пастаянна.

Працоўную дзейнасць пачала апаратчыкам пастэрызацыі і ахалоджвання малака ў натуральнамалочным цэху. Адпрацавала год, а потым пачалася рэканструкцыя гэтага цэха, і ў аддзеле кадраў малаказавода Наталлі Чыжэўскай прапанавалі паступаць у Магілёўскі тэхналагічны інстытут.

Наталля вучылася на інжынера-тэхнолага малочнай прамысловасці, на апошнім курсе выйшла замуж. Калі вярнулася ў Смаргонь спецыялістам з вышэйшай адукацыяй, то ёй паступіла нямала прапаноў.

Наталля Аляксандраўна аддала перавагу не кар’еры, а сваёй сям’і. Да пераходу ў мікрабіялагічную лабараторыю многа гадоў адпрацавала інжынерамрадыёлагам, у абавязкі якога ўваходзіла правядзенне дазіметрычных і радыяметрычных вымярэнняў, радыяхімічных даследа- ванняў, згодна з рэгламента радыяцыйнага кантролю.

Наталля Чыжэўская выгадавала двух сыноў. Яны адвучыліся ў Мінску. Старэйшы атрымаў 5-ы разрад мехатроніка халадзільнага абсталявання. Прафесія малодшага сына звязана з будаўніцтвам. Ён тэхнік-будаўнік цеплавых і атамных электрастанцый. Пасля гэтага хлопцы паступілі згодна з выбранымі прафесіямі ва ўніверсітэты, але павучыліся мала, бо неўзабаве іх прызвалі на тэрміновую вайсковую службу. Жанчына ганарыцца сваімі дзецьмі, што выраслі вартымі людзьмі, выбралі правільны шлях у жыцці.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: