Аптымальнае спалучэнне ў абслугоўванні

 

Аптымальнае спалучэнне ў абслугоўванні

Общество
05.01.2020
1333
Для працоўнага калектыву цэнтра банкаўскіх паслуг №423 філіяла 413 ААТ ААБ “Беларусбанк” 2019 год быў нядрэнным. А два папярэднія гады запар аддзел рознічнага бізнесу быў прызнаны лепшым у Гродзенскай вобласці па выніках працы сярод аналагічных банкаўскіх падраздзяленняў.

Як адзначыла намеснік дырэктара гэтай банкаўскай установы Марына Скробат, працоўны калектыў дружны, усе работнікі добра падрыхтаваныя ў прафесійным плане, таму працаваць з імі лёгка.

У банку многа ўвагі надаецца ўкараненню новых формаў абслугоўвання, кліентам прапаноўваюць карыстацца дыстанцыйнымі банкаўскімі паслугамі. А іх нямала. Нядаўна з’явіўся праект па рэалізацыі дагавораў добраахвотнага страхавання па праграме “З картай пад абаронай”.

IMG_4867.JPG

Вядучы спецыяліст Іна ФУРС, загадчык сектара Святлана КЛЫШЭЎСКАЯ, начальнік аддзела рознічнага бізнесу Алена КЛАКЕВІЧ


Прасоўванне банкаўскіх паслуг у розных праявах сведчыць аб клопаце і ўвазе банка да сваіх кліентаў. Паступовая мэтанакіраваная работа з кліентамі прыносіць свой плён. Павялічылася колькасць кліентаў, якія аплачваюць камунальныя паслугі, за карыстанне сотавай сувяззю, крэдытамі пры дапамозе камп’ютарных тэхналогій.

У перспектыве больш важнай задачай будзе з’яўляцца кансультаванне і маркетынг, аперацыйная работа з цягам часу будзе аўтаматызавацца і цэнтралізавацца. Аднак у банку не забываюць аб пажылых людзях, якія аддаюць перавагу прывычным метадам абслуговання. Таму адшукваецца аптымальнае спалучэнне новых і ранейшых метадаў абслугоўвання кліентаў.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: