Незвычайная акцыя ў “Еўраопце”

 

Незвычайная акцыя ў “Еўраопце”

Общество
25.12.2019
1846
Напярэдадні каталіцкіх Калядаў, пасля заканчэння працоўнага дня, у фае супермаркета “Еўраопт” прайшла рэспубліканская дабрачынная акцыя “Цуды на Каляды”.

Яе арганізаваў раённы камітэт БРСМ пры падтрымцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра і валанцёраў з маладзёжных “пярвічак”. Дзед Мароз, Снягурка, іншыя навагоднія персанажы прапаноўвалі наведвальнікам названага вышэй магазіна паўдзельнічаць ў рабоце інтэрактыўных пляцовак, паспрабаваць асвоіць цікавую методыку малявання манкай. Вядома ж, далучыцца да акцыі “Цуды на Каляды” было больш жадання ў дзяцей, а разам з імі да столікаў з карцінкамі, іншымі вырабамі на навагоднюю тэматыку, падыходзілі і дарослыя – таты, мамы, бабулі хлопчыкаў і дзяўчынак.

На інтэрактыўнай пляцоўцы “Майстэрня Дзеда Мароза” можна было вырабіць сваімі рукамі паштоўкі, каб потым павіншаваць родных, блізкіх, сяброў. Паштоўкамі, іншымі вырабамі была ўпрыгожана “Ёлка жаданняў”. А сімвалам акцыі з’яўляліся чырвоныя рукавічкі. Хто іх набываў, таго чакаў салодкі падарунак, а яшчэ гэтыя людзі спадзявліся на выкананне загаданых імі жаданняў.

Ад людзей, якія ўдзельнічалі ў акцыі, арганізатары гэтага мерапрыемства чакалі нейкіх падарункаў у адказ. Часцей людзі прасоўвалі грошы ў шчыліну на версе драўлянай скрынкі, якая была ўстаноўлена на адным са столікаў. Арганізатары акцыі “Цуды на Каляды” плануюць  перадаць сабраныя грошы сацыяльна-педагагічнаму цэнтру на развіццё матэрыяльнай базы, паколькі цяпер праходзіць акцыя “Нашы дзеці”.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: