“Светламу шляху” – 75: Рэдакцыйны “капуснік”

 

“Светламу шляху” – 75: Рэдакцыйны “капуснік”

Общество
18.12.2019
1355
Да 75-гадовага юбілею газеты “Светлы шлях” мы звярнуліся да чытачоў з просьбай расказаць, як газета ці асобная публікацыя пакінулі след у іх лёсе, у памяці ці ўзгадаць першае знаёмства з выданнем, расказаць пра пэўную публікацыю (цыкл публікацый), якія не пакінулі раўнадушнымі, пра сустрэчу з работнікамі “Светлага шляху”.

Чытацкія разважанні і ўспаміны мы размясцілі ў юбілейным нумары газеты. А 17 снежня аўтараў пісем запрасілі ў рэдакцыю, каб уручыць ім памятныя падарункі. Сустрэча аказалася надзвычай душэўнай.

Успомнілі тых, хто тут раней працаваў, і тых, хто піша летапіс нашага раёна сёння. Былая загадчыца аддзела культуры райвыканкама Соф’я Лазар назвала “Светлы шлях”  сапраўды народнай газетай, бо яе любіць народ. Сярод гасцей былі і нашы пазаштатныя аўтары – Тамара Пашкевіч, Антон Антонаў і Ларыса Татарынава, а таксама паэтка Вера Вайцюль. Мы былі вельмі рады ўбачыць сваіх даўніх сяброў. А вось для Надзеі Гаўрыленка допіс у рэдакцыю стаў дэбютам.   

“Мы друкуем добрых, таленавітых, цёплых людзей, - зазначыла рэдактар газеты “Светлы шлях”  Наталля Антоненка. – Вялікі дзякуй вам за супрацоўніцтва і за тыя шчырыя словы, якія выказалі ў адрас нашага выдання”.

IMG_7271.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.  

Статьи по теме: