Стартавала акцыя "Нашы дзеці"

 

Стартавала акцыя "Нашы дзеці"

Общество
10.12.2019
779
Падарыць дзіцяці радасць, выканаць запаветнае жаданне — што можа быць лепш? Каб жаданні ўсіх дзетак збыліся,  на дапамогу Дзеду Марозу і Снягурачцы прыходзіць традыцыйная акцыя «Нашы дзеці», якая менавіта сёння, 9 снежня 2019 года, стартуе ў Беларусі.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа”, як і ўся Гродзенская вобласць, прыме актыўны ўдзел у маштабным дабрачынным марафоне, задача якога аказаць дапамогу, павіншаваць са святамі, акружыць увагай і клопатам усіх дзяцей, у тым ліку і тых, хто па шэрагу жыццёвых акалічнасцяў у гэтым мае найбольшую патрэбу.

Напярэдадні акцыі, 7 снежня, ва ўстанове прайшла святочная праграма, якая дала старт навагоднім мерапрыемствам. Казачныя героі разам з дзецьмі запалілі школьную ёлку,  апрабавалі святочную фотазону “Чараўніцтвы Новага года”. На вокнах установы адукацыі ўключана святочная ілюмінацыя.

Па традыцыі, адкрывалі акцыю “Нашы дзеці” 9 снежня дырэктар установы Капыш Таццяна Францаўна і старшыня Крэўскага сельскага выканаўчага камітэта Дзятчык Віктар Мікалаевіч. Віктар Мікалаевіч звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемства з вітальнымі словамі, выказаў у адрас усіх прысутных пажаданні здароўя, міру і дабра, уручыў падарункі ад сельскага выканаўчага камітэта. Да школьнікаў завіталі і Дзед Мароз са Снягурачкай, павіншавалі з надыходзячымі навагоднімі святамі.

Педагогі, навучэнцы ўстановы адукацыі ўключыліся ў збор добраахвотных ахвяраванняў, каб напярэдадні Калядаў і Новага года святочныя падарункі атрымалі і тыя дзеці, якія маюць у гэтым найбольшую патрэбу. Школьныя прыналежнасці, цацкі, кніжкі будуць перададзены ў сацыяльны прытулак Смаргонскага педагагічнага цэнтра.

IMG_20191209_110425.jpg

IMG-1a2d0e8955b449340dbdb502f28a75b1-V.jpg

IMG-426b1ccbd6e072f73c5b3f63ecc764a4-V.jpg

Прадоўжыцца акцыя "Нашы дзеці" да 10 студзеня 2020 года. Дзяцей чакаюць ранішнікі, гульнявыя праграмы, казачнае падарожжа ў маёнтак Смаргонскага Дзеда Мароза і многае іншае. 

Шаўцова Т.А., педагог-арганізатар.

Статьи по теме: