Аўтобусы для вучняў

 

Аўтобусы для вучняў

Общество
08.12.2019
1334
Нядаўна ўпраўленне адукацыі райвыканкама атрымала два новыя аўтобусы для падвозу вучняў. Адзін з іх быў размеркаваны ў СШ №3, другі – у Сольскую сярэднюю школу.
IMG_6818.JPG

Увогуле, вучняў дастаўляюць на вучэбныя заняткі 12 школьных аўтобусаў. У асноўным – у сельскай мясцовасці. Ёсць мікрааўтобус у сацыяльна-педагагічным цэнтры, які падвозіць у гэту ўстанову дзяцей.

Школьныя аўтобусы замацаваны за Крэўскай, Сольскай, Вішнеўскай, Сінькоўскай, Сыраваткінскай, Жодзішкаўскай агульнаадукацыйнымі ўстановамі. Падвоз ажыццяўляецца з навакольных вёсак. Вучняў суправаджаюць ў аўтобусе педагогі.

Школьныя аўтобусы рэгулярна праходзяць тэхнічны агляд. Самы стары аўтобус 2013 года выпуску.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота Таццяны ЧАРНЯЎСКАЙ.