На “Дажынках” працуе музейна-этнаграфічная экспазіцыя пад адкрытым небам “Ад сявенькі да хлеба”

Общество
23.11.2019 15:15
657
Кожны жадаючы падчас наведвання экспазіцыі можа не толькі апынуцца ў “сялянскай хатцы”, але і паспрабаваць змалоць у жорнах збожжа, выпрасаваць рушнікі, адгадаць загадкі, паслухаць народныя песні.

- Назва музейнай экспазіцыі гаворыць сама за сябе: госці могуць даведацца, які шлях рабіла зярнятка з нівы да стала, пакуль не станавілася духмяным хлебам, – удакладняе вядучы метадыст абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Яніна Барысевіч. – У жорнах малолі збожжа, у ступе рабілі крупы. Менавіта ў гэты час, позняй восенню, жанчыны збіраліся на вячоркі і пралі.

Анімацыйна-рэалістычную дзею “Калі да лёну з паклонам, аддзячыць добра лён” прадставілі майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры з Лідскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Па словах Яніны Барысевіч, вялікую зацікаўленасць у наведвальнікаў экспазіцыі выклікаюць каштоўнасці, якія занесены ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны  Рэспублікі Беларусь: навагрудская выцінанка-выбіванка, гродзенскія велікодныя вербы, роспіс велікодных яек (г. п. Сапоцкін, Гродзенскі раён), падвойныя дываны (в. Гудзевічы, Мастоўскі раён), простае двухнітковае ткацтва Ваўкавыскага раёна, белаўзорыстае ткацтва Лідчыны, ткацкія тэхнікі вырабу шматколерных посцілак і дываноў (аг. Пагародна, Воранаўскі раён).

IMG_5862.JPG

IMG_5865.JPG

IMG_5871.JPG

IMG_5889.JPG

IMG_5892.JPG

IMG_5893.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений