У музеі-сядзібе М. К. Агінскага адзначылі юбілей Залескага сельсавета

Общество
23.11.2019 08:28
362
У гэту пятніцу вечарам ва ўтульнай зале музея-сядзібы М. К. Агінскага была праведзена ўрачыстасць з нагоды 80-годдзя з дня ўтварэння Залескага сельсавета. Ганаровымі гасцямі на ёй былі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук, ранейшыя старшыні і сакратары Залескага сельвыканкама.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты гэтага сельсавета, старасты вёсак, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі Залескага сельсавета, жыхары аграгарадка Залессе і суседніх вёсак.

У Залессе на свята завітала і польская дэлегацыя, у складзе якой быў музычны калектыў. Усе спевакі  і музыканты - у вышыванках. Іх выступленне гледачы сустрэлі апладысментамі.

У гэты вечар было сказана многа цёплых слоў, пажаданняў, узгадвалася мінулае, ускладваліся надзеі на добрую будучыню. Госці дарылі сельсавету падарункі, якія прымаў цяперашні старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч.

IMG_0896.JPG

IMG_0904.JPG

IMG_0926.JPG

IMG_0906.JPG

IMG_0953.JPG

IMG_0919.JPG

IMG_0963.JPG

IMG_0972.JPG

IMG_0976.JPG

IMG_1001.JPG

IMG_1047.JPG

IMG_1073.JPG

IMG_1122.JPG

IMG_1134.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений