Бабуля благаславіла свайго кандыдата, каб ён перамог канкурэнтаў

 

Бабуля благаславіла свайго кандыдата, каб ён перамог канкурэнтаў

Общество
16.11.2019
755
“З пачаткам датэрміновага галасавання назіраецца актыўнасць людзей. Яны добра разумеюць, што выбары павінны адбыцца, бо паўторна іх праводзіць – гэта дадатковыя выдаткі, - кажа Іна Савіцкая, старшыня выбарчай камісіі на ўчастку №15, які знаходзіцца ў раённым Цэнтры культуры. - Нярэдкія выпадкі, калі прыходзяць сем’ямі. Для маладых людзей, якім споўнілася 18 гадоў і сёлета яны ўпершыню будуць  удзельнічаць у выбарах, у нас падрыхтаваныя падарункі. Вельмі добра ставяцца да выбараў людзі пажылога ўзросту. Адна бабуля нават благаславіла свайго кандыдата, каб ён перамог канкурэнтаў і стаў дэпутатам”.

На выбарчым участку зарэгістраваны 5 назіральнікаў. Па аднаму ад Федэрацыі прафсаюзаў, Беларускага саюза жанчын, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і 2 прадстаўнікі ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Пенсіянерка Антаніна Казлоўская прыйшла на выбарчы ўчастак, каб датэрмінова прагаласаваць за кандыдата, які ёй найбольш спадабаўся. Жанчына ў маладосці скончыла сельскагаспадарчы тэхнікум, працавала па выбранай прафесіі, а цяпер вырошчвае агародніну на сваёй дачы і вельмі хоча, каб развівалася беларуская сельская гаспадарка.

Аляксандр Арліцкі - малады мужчына, але таксама вырашыў датэмінова прагаласаваць на выбарах. Ад дэпутатаў чакае добрых законаў, якія садзейнічалі б паляпшэнню жыцця беларускага народа.

Ветэран працы, былая настаўніца СШ №2 Марыя Баран сказала, што прыйшла на выбарчы ўчастак, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак. Жанчына прагаласавала за выбранага кандыдата і спадзяецца, што ён, стаўшы дэпутатам, будзе прымаць правільныя рашэнні.

IMG_9785.JPG

IMG_9818.JPG

IMG_9872.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ. 

Фота аўтара. 

Статьи по теме: