Новы начальнік Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта любіць футбол, падарожнічаць, і праводзіць вольны час з сям'ёй

 

Новы начальнік Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта любіць футбол, падарожнічаць, і праводзіць вольны час з сям'ёй

Общество
08.11.2019
1919
Ім стаў падпалкоўнік юстыцыі Генадзь Козел (на фота). Раней ён служыў у такім жа падраздзяленні Маладзечанскага раёна.

IMG_9237.JPG

Генадзь Лявонцьевіч нарадзіўся ў Маладзечне. Пасля заканчэння школы вучыўся ў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў на факультэце крымінальнай міліцыі, стажыраваўся ў аддзеле па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

Так атрымалася, што потым апынуўся ў следстве. Да пачатку ўтварэння Следчага камітэта працаваў следчым у Маладзечанскім райаддзеле міліцыі. Работы было многа, нагрузка вялікая, але справа, якой займаўся, падабалася.

У Маладзечанскі РАСК Генадзь Козел перайшоў старшым следчым, а ў 2013 годзе яго прызначылі намеснікам начальніка аддзялення названага вышэй аддзела. На гэтай пасадзе адпрацаваў амаль 7 гадоў, адказваў за расследаванне крымінальных спраў у сферы эканомікі, карупцыі.

У красавіку гэтага года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Генадзь Козел быў узнага роджаны медалём “За бездакорную службу” 3 ступені. Жанаты. Жонка таксама па прафесіі следчы. У сям’і двое дзяцей. У вольны ад службы час, якога мала, Генадзь Лявонцьевіч любіць пабыць з сям’ёй. У цёплую пару года – на дачы. А яшчэ сям’я многа падарожнічае па гарадах Расіі, Украіны. Адным з даўніх захапленняў Генадзя Козела з’яўляецца футбол. Ім пачаўзаймацца ў дзяцінстве і цяпер гуляе на аматарскім узроўні, удзельнічае ў футбольных турнірах, якія праводзяцца круглы год у Маладзечне.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: