Дзе “хаваюцца” цікавыя тэмы?

Общество
06.11.2019 16:15
379
Заняткі ў школе юнага журналіста ў мінулы аўторак ладзіліся на базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. На сустрэчу да старшакласнікаў з СШ №1,5 і 7, а таксама з Залесся, Жодзішак, Крэва і Сыраватак запрасілі загадчыка аддзела культуры, маралі і права рэдакцыі газеты “Светлы шлях” Галіну Антонаву. Дзе “схаваны” цікавыя тэмы для журналістскіх матэрыялаў? Як трэба пісаць, каб цябе надрукавалі ў мясцовай газеце? Журналсіт “Светлага шляху” дала разгорнутыя адказы на гэтыя пытанні.

IMG_5031.JPG

Галіна АНТОНАВА з удзельнікамі сустрэчы


Прыадкрыла творчую заслону: расказала, як рыхтуюцца газетныя матэрыялы. А новыя тэмы знаходзяцца ў самых нечаканых месцах: у сацсетках, на вуліцы, нават у транспарце… Журналіст павінен быць уважлівым і ўмець цікава распавядаць іншым пра тое, што даведаўся.

Гэтым і заняліся юныя журналісты ў другой частцы мерапрыемства: вядучая сустрэчы Вольга Гуйская прапанавала напісаць матэрыял на тэму мабільных тэлефонаў. Дзяўчынкі з Крэва паспрабавалі расказаць пра свайго земляка Сяргея Гапона, крэатыўнага фотажурналіста.

З практычнай работай школьнікі даволі ўдала справіліся. Галоўнай навінай сустрэчы стала інфармацыя пра тое, што былая журналістка газеты “Светлы шлях” Ала Страшынская, якая год таму пайшла на заслужаны адпачынак, з гэтага часу будзе весці гурток для юных журналістаў у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Ала Леанідаўна запрасіла да сябе на заняткі ўсіх зацікаўленых, асабліва тых, хто плануе ў будучым паступаць на журфак.

Аляксандра ЦЫБОЎСКАЯ.

Фота Алы СТРАШЫНСКАЙ.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений