Семінар па ахове працы прайшоў на базе Смаргонскага доследнага лясгаса

 

Семінар па ахове працы прайшоў на базе Смаргонскага доследнага лясгаса

Общество
21.09.2019
1727
20 верасня на базе Смаргонскага доследнага лясгаса прайшоў семінар па ахове працы. Месцам яго правядзення быў выбраны паляўнічы комплекс “Арэхаўка”. У мерапрыемстве ўдзельнічалі кіраўнікі, інжынеры па ахове працы прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Прычым не толькі дзяржаўнай, але і прыватнай формы ўласнасці.

Адкрываючы семінар па ахове працы, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака адзначыла, што найбольш няшчасных выпадкаў рэгіструецца  ў галіне дрэваапрацоўкі. Некалькі з іх адбылося ў лясгасе.

i.jpg

Галоўны ляснічы Смаргонскага доследнага лясгаса Мікалай Юшко патлумачыў, што ў гэтых здарэннях няма віны наймальніка. Да іх прывяла асабістая бяспечнасць работнікаў. Станкі былі абсталяваны ахоўнымі прыстасаваннямі. Але для таго, каб у далейшым пазбегнуць няшчасных выпадкаў, у гэтай лясной гаспадарцы вырашылі прыняць яшчэ больш сур’ёзныя меры перасцярогі і даабсталявалі дадатковымі засцерагальнікамі тэхналагічнае абсталяванне.

Потым удзельнікі семінара наведалі лясгасаўскі гадавальнік. Начальнік гэтага вытворчага падраздзялення Аляксей Грышкевіч расказаў аб тым, што тут вырошчваецца, правёў невялікую экскурсію па тэрыторыі, дзе растуць розныя саджанцы.

i (8).jpg

i (9).jpg

i (10).jpg

Пацікавіліся госці санітарна-бытавымі ўмовамі, зайшлі ў будынак, дзе знаходзяцца раздзявалкі, душавыя кабіны, пакой для харчавання. Памяшканні ацяпляюцца печкамі, у якасці паліва выкарыстоўваюцца дровы. Усюды чыста, акуратна.

У паляўнічым комплексе “Арэхаўка” прадоўжылася работа семінара па ахове працы. З інфармацыяй перад прысутнымі выступілі галоўны дзяржаўны інспектар міжраённай інспекцыі працы Наталля Ясевіч, старшы дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ РАУС Віталь Кандратовіч, начальік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Мінко, галоўны санітарны ўрач раёна Марына Турэйка і галоўны спецыяліст аддзела па працы і працоўных адносінах упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Галіна Сухадольская.

i (1).jpg

i (2).jpg

i (3).jpg

i (4).jpg

i (5).jpg

i (6).jpg

i (7).jpg

Вынікі семінара падвяла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.