Вучні Залескай школы наведалі сілікатны завод

 

Вучні Залескай школы наведалі сілікатны завод

Общество
18.09.2019
1057
Дзень прадпрыемства правялі на “Смаргоньсілікатабетоне”. У госці да завадчан прыйшлі  вучні Залескай школы. Спачатку яны наведалі клас па ахове працы. Спецыялісты гэтай службы выдалі хлопчыкам і дзяўчынкам каскі, правялі інструктаж. Некаторыя школьнікі нават паспрабавалі правільна адказаць на пытанні па ахове працы, якія былі змешчаны ў камп’ютарах.

Потым дзяцей звадзілі ў заводскі музей, дзе яны пазнаёміліся з гісторыяй прадпрыемства. У медпункце цікавасць хлопчыкаў і дзяўчынак выклікаў алкатэст. Найбольш смелыя з іх нават падзьмулі ў трубку гэтага прыбора, каб паглядзець, якія лічбы з’явяцца на табло.

Не абмінулі залескія вучні сталовую. Тут іх напаілі кампотам, да якога прапанавалі хлебабулачныя вырабы.

Далейшы шлях ляжаў у цэх ячэістага бетону, дзе школьнікам паказалі тэхналагічнае абсталяванне.

У іншым памяшканні гэтага цэха дзеці паглядзелі майстар-клас работніка прадпрыемства Аляксандра Гурына. Па намаляваным на паперы эскізе ён выразаў з сілікатнага блока зорку.

З юнымі экскурсантамі сустрэлася дырэктар філіяла “Смаргоньсілікатабетон” Алена Ярмак. Яна расказала пра работу прадпрыемства, назвала прафесіі, якія тут запатрабаваны і на развітанне ўручыла хлопчыкам і дзяўчынкам сувеніры.

IMG_3800.JPG

IMG_3840.JPG

IMG_3886.JPG

IMG_3944.JPG

IMG_3948.JPG

IMG_3990.JPG

IMG_4053.JPG

IMG_4079.JPG

IMG_4135.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.