У РУП “ЖКГ” прайшоў адзіны дзень аховы працы

 

У РУП “ЖКГ” прайшоў адзіны дзень аховы працы

Общество
05.09.2019
1333
4 верасня ў РУП “ЖКГ” прайшоў адзіны дзень аховы працы.  Старшы дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ РАУС Віталь Кандратовіч расказаў работнікам гэтай арганізацыі  аб выпадках траўміравання на прадпремствах і ў арганізацыях нашага раёна. Сёлета іх было 11, прычым 2 са смяротным зыходам. Гэта больш, чым за адпаведны перыяд летась.  

IMG_1663.JPG

Траўміраваны былі станочнік, повар, ляснік, работніцы дзіцячага садка і завода. Траўмы сур’ёзныя - апёкі твару, пашкоджанне рукі станком, вока пры рабоце з мотакультыватарам. Адзін работнік упаў з вышыні, другі трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне, трэцяга прыціснула дрэва.

Прафілактыка вытворчага траўматызму з’яўляецца адной з важнейшых задач.       Таму старшы дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ РАУС Віталь Кандратовіч заклікаў камунальнікаў быць асцярожнымі падчас выканання работ, строга выконваць правілы аховы працы,  своечасова праходзіць інструктажы.

Паколькі спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “ Увага! Дзеці!” прадаўжаецца да 5 верасня ўключна, то супрацоўнік ДАІ нагадаў прысутным аб тым,  што да вызначанага часу вадзіцелі траспартых сродкаў павінны ездзіць днём з уключаным бліжнім святлом фараў.

Камунальнікі пацікавіліся выкананнем работ на вуліцы Савецкай, калі іх закончаць і можна будзе ездзіць па гэтай вуліцы. Віталь Кандратовіч адказаў, што адкрыццё гэтага аб’екта запланавана на 1 кастрычніка. З наступнага тыдня пачнецца рэканструкцыя другой часткі вуліцы Савецкай – ад дарожнай развязкі каля СШ1 да перакрыжавання з вуліцай Гагарына. На ўзгаданай дарожнай развязцы ўжо заканчваюцца работы, таму неўзабаве яна будзе здадзена ў эксплуатацыю.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

Статьи по теме: