Урачыстая лінейка з нагоды пачатку новага навучальнага года прайшла ў Сольскай СШ

Общество
02.09.2019 16:53
921
Цёплым і сонечным выдаўся дзень другога верасня. У гарадскіх і сельскіх школах прайшлі ўрачыстыя лінейкі - пачаўся новы навучальны год. Вучні за час летніх канікул адпачылі, набраліся сіл, каб зноў сесці за парты і атрымліваць веды.

На ўрачыстую лінейку ў Сольскую СШ сабраліся вучні, бацькі, настаўнікі, ганаровыя госці - старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч, дырэктар КСУП “АграСолы” Вольга Лук’яненка, старшыня Сольскага сельвыканкама Міхаіл Мірскі, галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Наталля Лабейка.

У суправаджэнні 11-класнікаў на школьным двары з’явіліся першакласнікі. Іх, прыгожа апранутых, з вялікімі букетамі кветак прывялі  ў школу бацькі. Яны стаялі за пастроенымі ў шарэнгу сваімі сынамі і дочкамі. Вучні сярэдніх і старэйшых класаў трымаліся па-даросламу спакойна і важна.

Да ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства звярнуўся дырэктар школы Павел Савіцкі. Ён павіншаваў  бацькоў, настаўнікаў і вучняў з пачаткам новага навучальнага года, пажадаў сонечнага настрою, а вучням яшчэ і  прагі да ведаў.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч, звяртаючыся да вучняў, адзначыў, што яны павінны добра вучыцца, слухацца сваіх бацькоў і настаўнікаў. Апошнім спатрэбяцца цярпенне і ўдача.

З жаданнем ісці ў школу, мець цікавасць да вучобы, быць задаволенымі вынікамі сваёй працы, каб педагогі і бацькі маглі ганарыцца – такія пажаданні выказала вучням прадстаўнік упраўлення адукацыі райвыканкама Наталля Лабейка.  

Старшыня Сольскага сельвыканкама Міхаіл Мірскі пажадаў вучням, каб яны прадоўжылі слаўныя традыцыі школы, памножалі іх, а педагогам - свой прафесіяналізм увасобіць у жыццё, бацькам - цярпення і кантролю за дзецьмі.

Здароўя на цэлы навучальны год, добра вучыцца пажадала хлопчыкам і дзяўчынкам дырэктар КСУП “АграСолы” Вольга Лук’яненка. “Бо разумныя людзі патрэбны ўсюды: і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасці, і ва ўрадзе”, – падкрэсліла яна.

Дырэктар Сольскай школы мастацтваў Кацярына Сінкевіч пасля віншавання з пачаткам навучальнага года запрасіла  вучняў агульнаадукацыйнай школы ў спецыялізаваную школу, дзе вучаць спевам, танцам, маляванню і г. д.

Кожны навучальны год пачынаецца з рытуалу першага званка. І на гэты раз ён абудзіў школьны двор. Званок трымала ў руцэ першакласніца Кацярына Дукса, а нёс яе на сваім плячы вучань 11 класа Іван Жаўнерка.

Потым вучні накіраваліся ў класы на першы ўрок ведаў пад назвай: “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі”, прысвечаны Году малой радзімы.

 IMG_1235.JPG

IMG_1236.JPGIMG_1241.JPG

IMG_1247.JPG

IMG_1251.JPG

IMG_1263.JPG

IMG_1266.JPG

IMG_1274.JPG

IMG_1288.JPG

IMG_1297.JPG

Выступае дырэктар Сольскай СШ Павел САВІЦКІ


IMG_1307.JPG

IMG_1314.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений