Новы год... у пагонах

Общество
31.12.2015 11:57
1066
У навагоднюю ноч у Італіі ніхто не спіць.
Папулярная італьянская прыказка гучыць: хто спіць у навагоднюю ноч, той спіць увесь год. Каб наступныя 365 дзён не былі сумнымі, італьянцы імкнуцца зрабіць свята як мага больш яскравым. Не спяць і беларусы. “Як Новы год сустрэнеш, так і правядзеш”, - згаджаюцца яны...
У навагоднюю ноч у Італіі ніхто не спіць.
Папулярная італьянская прыказка гучыць: хто спіць у навагоднюю ноч, той спіць увесь год. Каб наступныя 365 дзён не былі сумнымі, італьянцы імкнуцца зрабіць свята як мага больш яскравым. Не спяць і беларусы. “Як Новы год сустрэнеш, так і правядзеш”, - згаджаюцца яны з італьянцамі. І гуляюць да раніцы.
Праўда, ёсць нямала тых, хто ў навагоднюю ноч працуе. Адразу скажу: людзі гэтыя не вераць у такія прыкметы. У іх іншае перакананне: навагодняя ноч на рабоце – поспех у жыцці і… святочная надбаўка да зарплаты, а святкаваць можна ў любы час, абы настрой быў адпаведны.
Большасць з іх жыве па прынцыпе: “Як толькі, дык адразу”. Але мы жадаем, каб прымяняць гэты прынцып у навагоднюю ноч ім не было неабходнасці.

IMG_9261 Скажи крылатое – да будет свет! Нужней профессии – конечно нет! Без электричества ну как прожить? Ведь в полной темени нельзя творить! І адпачываць, і весяліцца. А якое свята без ілюмінацыі? Вунь, які прыгожы цяпер у нас горад. Для электраманцёраў Аляксея АРЛОВІЧА, Леаніда АГАРОДНІКА і дыспетчара Аляксандра КАРКОЦКАГА са Смаргонскага РЭСа працаваць у навагоднюю ноч – не ў навінку.


IMG_9279 Хіба можна ўявіць наша жыццё без “хуткай дапамогі”? Работа медыка – самая гуманная, высакародная, вельмі складаная ў эмацыянальнным і маральным плане. І яе вартасць памнажаецца ў шмат разоў, калі медыкі працуюць, а астатнія адпачываюць. У навагоднюю ноч на варце здароўя жыхароў Смаргоншчыны - дыспетчар станцыі “хуткай дапамогі” Анжэла СЫЧОВА (справа), урач Станіслаў ОРДАШ, фельчары Ірына УСІК і Кацярына ДУБІЦКАЯ.


IMG_9933 “Пазвані мне, па-звані…” – так і хочацца заспяваць услед за актрысай Ірынай Мураўёвай. Электрамеханік РВЭС Сяргей НОВІК сочыць за на-дзейнай работай тэлефоннай і мабільнай сувязі. У святочныя дні пашыраецца прапускная здольнасць ліній сувязі, а значыць, павялічваецца нагрузка для тых, хто сочыць за работай сучаснай тэхнікі.


IMG_9289 Іх энергія стварае камфорт і ўтульнасць у нашых дамах. Старшы аператар кацельні “Карані” Алена ТАЛСТАРОБРАВА і слесар КВПіА Юрый ТАЦЫЕНКА разумеюць важнасць і неабходнасць сваёй справы, якую выконваюць бездакорна.


IMG_9361 Аператары дыстанцыйнага пульта кіравання водазабора Алена ПУЛЬША і Алена ТУР таксама сустракаюць 2016 год не за сямейным сталом.


IMG_9405 Супрацоўнікі патрульна-паставой службы сяржант Дзмітрый ШУРПІК і малодшы сяржант Алег ШАТРАЎСКІ – своеасаблівыя ангелы-ахоўнікі для смаргонцаў і гасцей горада.


IMG_9571 Начальнік каравула ПАСЧ-2 Валерый ДУДОЙЦЬ і дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання Аляксандр СТАШКО ў навагоднюю ноч не заснуць да раніцы. Ратавальнікі – іх прызванне і прафесія.


IMG_9329 Яшчэ ў старажытнасці людзі сцвярджалі: “Вада – гэта жыццё, а добрая вада – гэта добрае і здаровае жыццё”. Так што можна дакладна сказаць, што лабаранты хіміка-бактэрыялагічнага аналізу водазабора Юлія ПЫХТУНОВА і Ганна КРАСОЎСКАЯ ў адказе за наша здаровае жыццё. Гэтыя “вадзяныя феі” ўпершыню сустрэнуць Новы год на рабочым месцы.


IMG_9587 Гэта пра іх спяваецца ў песні “У вадзе мы не тонем, і дружым з агнём…” Вадзіцель Дзмітрый БІНІЦЭВІЧ, начальнік часці Сяргей КРЭСЛА, старшы пажарны Мікалай ЗАБРАМСКІ і камандзір аддзялення Алег АРЛІЦКІ.


Старонку падрыхтавалі Галіна АНТОНАВА,
Міхаіл РАЗУМНІК (фота).

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений