Кліентам банка - вялікі дзякуй!

Общество
31.12.2015 10:07
1103
Работнікі аддзела карпаратыўнага бізнесу Аліцыя ГРЫЦУК, Жульета СТАНЕВІЧ, Ларыса КАРАБАН, Яўген СКРОБАТ і Андрэй ХАРКО.

З добрым настроем сустракаюць Новы год работнікі мясцовага філіяла Беларусбанка, паколькі радуюць паказчыкі работы, яна была рэнтабельнай па ўсіх напрамках банкаўскай дзейнасці. 

– Ужо можна з упэўненасцю сказаць аб тым, што выкананы асноўныя эканамічныя параметры, дзякуючы не...
банк 2 Работнікі аддзела карпаратыўнага бізнесу Аліцыя ГРЫЦУК, Жульета СТАНЕВІЧ, Ларыса КАРАБАН, Яўген СКРОБАТ і Андрэй ХАРКО.


З добрым настроем сустракаюць Новы год работнікі мясцовага філіяла Беларусбанка, паколькі радуюць паказчыкі работы, яна была рэнтабельнай па ўсіх напрамках банкаўскай дзейнасці. 

– Ужо можна з упэўненасцю сказаць аб тым, што выкананы асноўныя эканамічныя параметры, дзякуючы не толькі работнікам банка, але і нашым кліентам, – адзначыла намеснік дырэктара філіяла Беларусбанка Марына Скробат. – Таму выказваю ім шчырую ўдзячнасць і хачу запэўніць, што банк і надалей бу-дзе працаваць над удасканаленнем спектра прадастаўляемых паслуг.
Марына Францаўна паведа-міла, што сёлета кліентам банка былі прапанаваны прывабныя ўмовы крэдытавання суб’ектаў сярэдняга і малога бізнесу па стаўцы да 28 працэнтаў гадавых з прадастаўленнем спрошчанага пакета дакументаў (без прадастаўлення фінансавай справаздачнасці, афармлення залога). Уладальнікі плацёжных карт атрымалі пашыраныя магчымасці іх выкарыстання.
Так, пры дапамозе прадастаўленых дыстанцыйных банкаўскіх паслуг (інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, інфакіёскі) цяпер магчымы шэраг аперацый без наведвання банка. Гэта папаўненне ўкладных рахункаў, афармленне заявак на крэдыт, на атрыманне плацёжных карт, прадастаўленне даведачнай інфармацыі. Для маладых людзей банк прапанаваў новы від крэдыту на спажывецкія патрэбы “Маладая сям’я” і “Сур’ёзныя планы” пад стаўкі 28-29 працэнтаў. Па-ранейшаму банк аказваў крэдытную падтрымку сваім асноўным кліентам, а таксама жыхарам нашага горада, якія неўзабаве адсвяткуюць наваселле ў новых дамах і кватэрах.
Працоўны калектыў філіяла Беларусбанка віншуе смаргонцаў з Новым годам, жадае, здароўя, удачы і аптымізму, а яшчэ, каб яны заўсёды адчувалі любоў, падтрымку і клопат сваіх родных, блізкіх, а жыццё дарыла больш імгненняў радасці і шчасця.

Добры перадсвяточны настрой у кансультанта банка Анастасіі КАВАЛЁВАЙ. Добры перадсвяточны настрой у кансультанта банка Анастасіі КАВАЛЁВАЙ.


банк 3
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений