У гарадскім парку Смаргонскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі зладзіў гульню «Была вайна»
Общество
10.07.2019 11:00
Пад такой назвай 9 ліпеня ў гарадскім парку прайшла пазнавальная гульня, прысвечаная 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, арганізаваная Смаргонскім цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі.
6 каманд годна прайшлі ўсе этапы гульні. Удзельнікі ў чарговы раз змаглі дакрануцца да гераічных падзей часоў Вялікай Айчыннай, а разнастайныя заданні: віктарына «Значныя лічбы», крыжаванка "Перамога", займальныя рэбусы, конкурс «Песні ў салдацкім шынялі», хуткаснае складванне прыказак і практыкаванні па фізічнай і страявой падрыхтоўцы, – усё гэта выклікала непадробную цікавасць у ўдзельнікаў.
Па выніках гульні вызначыліся пераможцы:
I месца - каманда «Непаседы» Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі;
II месца - каманда «Пакаленне Z» гімназіі г. Смаргоні;
III месца - каманда «Сонейка» сярэдняй школы №1 г. Смаргоні.
Святлана ПАПЛАЎСКАЯ, культарганізатар Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей імоладзі.
Оставить комментарий
Войти через соцсети