Падарункі ветэрану

Общество
04.07.2019 14:40
251
Яўген Гяржоў прайшоў вайну “ад званка да званка”. На фронт трапіў лейтэнантам пасля заканчэння Адэскага артылерыйскага вучылішча. Быў паранены. Перамогу сустрэў у Берліне.

Сёлета Яўгену Аляксеевічу споўніцца 97 гадоў. Ён дрэнна чуе, ёсць праблемы са зрокам, але яшчэ рухавы, сустракае і праводзіць гасцей да парога. На мінулым тыдні да ветэрана завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір Касакоўскі. Нагода прыемная: уручыць Яўгену Гяржову пада рунак ад Гродзенскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Дачка Яўгена Аляксеевіча сказала, што яе бацька ва ўзросце 80 гадоў хадзіў пехатою ў садаводчае таварыства Завелле, дзе ў іх была дача. З мікрараёна Усходняга ён даязджаў на гарадскім аўтобусе да канцавога прыпынку на вуліцы Камінскага, астатнюю адлегласць пераадольваў сваімі нагамі. Яўген Гяржоў не мае дрэнных звычак, правільна харчуецца. І ў гэтым таксама сакрэт яго даўгалецця, лічаць родныя. Здароўя на доўгія гады ветэрану пажадалі госці на развітанне.

IMG_7242.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений