У Смаргоні ўрачыста адкрылі абноўленую Дошку гонару

Общество
03.07.2019 19:46
1056
З ліпеня, у святочны для ўсёй Беларусі дзень, у Смаргоні ўрачыста адкрылі абноўленую раённую Дашку гонару. На ўрачыстасць прыйшлі прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, родныя і блізкія работнікаў, чые фотапартрэты нядаўна змясцілі на раённую Дошку гонару па выніках працы за 2018 год.

Адкрываючы ўрачыстасць, старшыня райвыканкама Генадзь Харужык падзякаваў віноўнікам урачыстасці за добрасумленную працу, актыўны ўдзел у сацыяльна-культурным і грамадска-палітычным жыцці Смаргоншчыны. “Дзякуючы зладжанай рабоце калектываў у раёне дасягнуты добрыя вынікі ў прамысловасці і сацыяльнай сферы, - сказаў Генадзь Васільевіч. – Па развіцці прамысловасці наш раён заняў 1 месца ў вобласці. а за сацыяльна-культурныя  дасягненні – 3 месца”.

“Прыемна, - адзначыў кіраўнік раёна, - што ў нашым грамадстве ёсць людзі, на дасягненні якіх трэба раўняцца. Мы ўшаноўваем тых, хто аддае Смаргоншчыне свае веды і таленты, працуе на ўмацаванне аўтарытэту раёна, імкнецца зрабіць жыццё лепшым”.

IMG_7902.JPG

IMG_7906.JPG

IMG_7909.JPG

IMG_7911.JPG

IMG_7973.JPG

IMG_7978.JPG

IMG_7997.JPG

IMG_8015.JPG

IMG_8065.JPG

IMG_8091.JPG

IMG_8117.JPG

IMG_8128.JPG

IMG_8137.JPG

IMG_8163.JPG

Узнагароды прафсаюзным лідэрам ад раённага аб’яднання прафсаюзаў. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій НАЙДЗІЧ уручае юбілейны медаль “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” старшыні райвыканкама Генадзю ХАРУЖЫКУ


IMG_8198.JPG

IMG_8216.JPG

IMG_8226.JPG

IMG_8276.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений