Райком БРСМ и "Светлы шлях" подвели итоги конкурса на лучшее стихотворение, посвященное юбилею Гродненщины

Общество
21.06.2019 07:58
508
С 4 апреля по 3 июня на Сморгонщине проходил районный конкурс авторских стихов «Моя Гродненщина», приуроченный к 75-летию образования Гродненской области. Конкурс был организован РК ОО «БРСМ» совместно с редакцией газеты «Светлы шлях».

В поэтическом конкурсе приняли участие более 10 человек. Каждый из них представил стихи собственного сочинения, посвящённые малой родине. По мнению жюри, многие из стихотворений заслуживают высокой оценки.

Юноши и девушки, участвовавшие в конкурсе, показали, с каким трепетом и любовью они относятся к родным уголкам, нашли нужные слова и рифмы, чтобы передать свою неразрывную связь с малой родиной.

По результатам конкурса были названы два победителя. Ими стали Вероника Счастная (Синьковская СШ) и Ангелина Кенько (Залесская СШ). Обе участницы были награждены дипломами РК ОО «БРСМ» и подарками от редакции газеты «Светлы шлях».

12.jpg

Ангеліна КЕНЬКО 


БРСМ_Синьки_цвет_для сайта.jpg

Вероника СЧАСТНАЯ


***

Родны куток (Вераніка СЧАСНАЯ)

У кожнага ў сэрцы ёсць родны куток,

Які нам, як промень, жыццё асвятляе.

Як свежай і чыстай вадзіцы глыток,

Што смагу на пыльных дарогах сталяе.

Усё тут як быццам мілей, прыгажэй:

І поле з валошкамі, і снегу сумёты,

І матчына песня, што ўсіх даражэй,

І вішні, што цесна пасталі ля плоту.

Тут звон з Гарадзішча плыве над зямлёй

І камень Катоў таямніцы хавае.

Сцяжынку да лесу лічу я сваёй,

Драбнічкай майго запаветнага краю.

Тут Драя-рака песні звонка пяе,

Як маці радзімая, сон мой люляе.

Я слухаю казкі, легенды яе,

Душу сваю песняй жывой ачышчаю.

Удыхаю я водар ад родных палёў,

А сінь ад Сінькоў ў душы я збіраю.

І ўпэўнена я: куды б лёс не завёў,

Вярнуся да любага роднага краю!

***

Як я люблю! (Ангеліна КЕНЬКО)

Як я люблю маё Залессе!

Хаджу на луг, на пералессе,

І ўсё мне міла тут, у вёсцы,

Дзе пакланюся кожнай росцы.

Як я люблю маю рачулку,

Што запрашае на прагулку.

Мая рачулачка Вілля,

Заўжды з табою буду я!

Як я люблю лагоднасць неба,

Дзе ў жніўні чуецца пах хлеба.

Люблю, люблю я ўсё наўкол,

І ўсё адкрыта мне вакол.

Як я люблю сядзець у чоўне

І любавацца ў небе поўняй,

Глядзець

на жнівеньскія знічкі,

Што так падобны

на сунічкі.

Як я люблю маё мястэчка,

Тут б’ецца кожнае сардэчка.

Залессе! Вёска! Ты мой лёс!

Я крыкну гэта да нябёс.

Татьяна ЧЕРНЯВСКАЯ.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений