У Смаргонскім вучэбным цэнтры Інстытута пагранічнай службы маладыя воіны прынялі прысягу

Общество
08.06.2019 14:51
878
8 чэрвеня ў вучэбным цэнтры Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, які знаходзіцца непадалёку ад вёскі Дзевятні, маладое папаўненне прыняло прысягу на вернасць беларускаму народу.

Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі начальнік названага вышэй інстытута палкоўнік Сяргей Жылінскі, намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, дэпутаты абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Смаргонскага раёна, прадстаўнікі сілавых структур, ветэраны-пагранічнікі, кадэты Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча, родныя і блізкія воінаў, якія  прынялі прысягу.

Пасля заканчэння рытуалу прыняцця ваеннай прысягі воіны-пагранічнікі прайшлі маршам перад трыбунай. Іх акрапіў святою вадой настаяцель Спаса-Прэабражэнскага храма айцец Анатоль.

На пляцы прадэманстраваў дыфіле духавы аркестр Мазырскага пагранічнага атрада, у якім будзе служыць маладое папаўненне.

Потым салдатам была прадастаўлена магчымасць пагутарыць са сваімі роднымі і блізкімі.

IMG_5934.JPG

IMG_5952.JPG

IMG_6003.JPG

IMG_6027.JPG

IMG_6043.JPG

IMG_6075.JPG

IMG_6207.JPG

IMG_6267.JPG

IMG_6329.JPG

IMG_6353.JPG

IMG_6360.JPG

IMG_6364.JPG

IMG_6390.JPG

IMG_6397.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений