У Смаргоні прайшоў семінар па пытаннях грамадскага здароўя

Общество
30.05.2019 16:56
339
30 мая ў Смаргоні быў праведзены семінар па пытаннях грамадскага здароўя і фарміравання здаровага ладу жыцця для ідэалагічных работнікаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.

Семінар адкрыў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. А потым аб праблемных пытаннях кіравання грамадскім здароўем, фактарах, якія на яго ўплываюць, расказала загадчык аддзела Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Дубок. А ўрач-валеолаг з гэтай жа ўстановы Гелена Раманчук павяла размову аб  абароне насельніцтва  ад вынікаў ужывання тытуню.

Намеснік галоўнага ўрача Смаргонскай ЦРБ Іван Кардзіс выступіў з інфармацыяй аб стане захворваемасці і дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне.

Пра навядзенне парадку на зямлі расказала галоўны санітарны ўрач Смаргонскага раёна Марына Турэйка.

З пытаннямі да медыцынскіх работнікаў звярнуўся старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір Касакоўскі.

IMG_5449.JPG

IMG_5455.JPG

IMG_5462.JPG

IMG_5465.JPG

IMG_5477.JPG

IMG_5481.JPG

IMG_5486.JPG

IMG_5490.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений