У Смаргонскай ЦРБ адбылося пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы

Общество
28.05.2019 17:10
535
У цэнтральнай раённай бальніцы прайшло пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы ў нашым раёне. У ёй прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, адміністрацыя ЦРБ, прадстаўнікі РАУС, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, сацыяльнай службы, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, БРСМ.

З інфармацыяй выступіў в. а. галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Віталь Круповіч. Яго дапоўніў намеснік Іван Кардзіс. Пэўныя прапановы ўнеслі галоўны санітарны ўрач раёна Марына Турэйка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Зоя Крачкоўская, намеснік начальніка РАУС Анатоль Шчасны. 

IMG_5344.JPG

IMG_5348.JPG

IMG_5352.JPG

Вынікі пасяджэння савета па дэмаграфічнай бяспецы падвёў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. 

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений