У дзіцячым садку №12 сабралі звесткі аб “Залатой горцы” і навялі тут парадак

Общество
25.04.2019 17:19
689
У дзіцячым садку № 12 распачалі праект аб малой радзіме. Паколькі ў гэтай дашкольнай установе вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню, то выхавальнікі зацікавіліся гістарычнымі мясцінамі Смаргоншчыны. Пачалі збіраць неабходныя матэрыялы. Удзельнікамі праекта з’яўляюцца як работнікі дзіцячага садка, так і выхаванцы, іх бацькі, нават дзядулі і бабулі. Дарослыя ўпэўнены, што інфармацыя аб гераічных і трагічных падзеях мінулых гадоў адкладзецца ў памяці дзетак.

Адным з аб’ектаў, на які звярнулі ўвагу дзетсадаўскія работнікі, з’яўляецца “Залатая горка”. Яны не толькі сабралі аб ёй нямала розных звестак, але і вырашылі наведаць гэту гістарчную мясціну, навесці тут належны парадак, сабраць смецце, галлё. Жанчыны між іншым адзначылі, што каля “Залатой горкі” няма кантэйнера для бытавых адходаў, у які наведвальнікі маглі б выкінуць пеперку, пластыкавую бутэльку ці поліэтыленавы пакет.

IMG_1937.jpg

IMG_1941.jpg

IMG_1956.jpg

IMG_1997.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений