Слухачы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце наведалі Смаргонь

Общество
19.04.2019 12:03
287
У адпаведнасці з планам-графікам павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў, асобаў, якія знаходзяцца ў рэзерве на атрыманне высокіх дзяржаўных пасадаў  і навучаюцца ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, учора была арганізавана паездка ў Смаргонь для азнаямлення з работай мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Наш горад наведалі 22 чалавекі, сярод якіх намеснікі старшыняў райвыканкамаў, якія курыруюць пытанні будаўніцтва і ЖКГ, дырэктары і галоўныя інжынеры прадпрыемстваў. Яны прадстаўлялі ўсе вобласці Беларусі і Мінск.

Гасцям паказалі работу ЖКГ і ўсіх яго структурных падраздзяленняў, нарыхтоўку другасных матэрыяльных рэсурсаў, звазілі ў Асінаўшчызну, дзе на базе мясцовай кацельні летась быў рэалізаваны пілотны праект – устаноўлены электракатлы для нагрэву вады.

Потым дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Бажыдаем наведала “Белагратэрмінал”, які быў пабудаваны ў сціслыя тэрміны і цяпер працуе ў асноўным на экспарт. Дырэктар гэтага прадпрыемства Валянцін Радзько правёў экскурсію па вытворчай тэрыторыі, якая ўразіла чысцінёю, адказаў на пытанні гасцей.

Закончылася мерапрыемства наведаннем музея-сядзібы М. К. Агінскага.

IMG_1351.jpg

IMG_1362.jpg

IMG_1368.jpg

IMG_1371.jpg

IMG_1373.jpg

IMG_1385.jpg

IMG_1394.jpg

IMG_1396.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений