Рэканструкцыя вуліцы Савецкай: праблема з пылам і чэргамі неўзабаве знікне

Общество
18.04.2019 14:24
1041
У сувязі з падрыхтоўкай Смаргоні да абласных “Дажынак” напачатку гэтага тыдня быў перакрыты ўчастак вуліцы Савецкай ад кальца каля СШ1 ў бок выезду на Ашмяны. Побач з магазінам “Санта” зроблены аб’езд па гравійнай дарозе з выездам транспартных сродкаў на вуліцу Трактарную.

Жыльцы прыватнага сектара, дзе пралягае часовы маршрут, пачалі скардзіцца на пыл, які ўзнікае падчас руху аўтамабіляў па гравійнай дарозе. Вадзіцелі ж абураюцца тым, што раніцай і вечарам у гадзіны “пік” узнікаюць праблемы з выездам з вуліцы Трактарнай на Камсамольскую. Тут утвараюцца вялікія чэргі з аўтамабіляў.

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай патлумачыў, што праз тыдні два на перакрыты ўчастак вуліцы Савецкай будзе завезена спецыяльная машына, якая пачне здымаць старое асфальтавае пакрыццё і перапрацоўваць яго ў асфальтагранулят. Ім плануецца пасыпаць гравійны ўчастак дарогі ад магазіна “Санта” да моста праз рачулку па вул. Трактарнай, каб пазбавіцца ад пылу.

Праблема з заторамі на вуліцы Трактарнай таксама будзе вырашана. Начальніку аддзела ДАІ РАУС Аляксандру Баршчэўскаму пастаўлена задача ўстанавіць на перакрыжаванні ўзгаданай вышэй вуліцы з Камсамольскай часовы светлафор альбо паставіць рэгуліроўшчыка, каб у час гадзіны “пік” ён рэгуляваў рух аўтатранспарту.

DSCN0149.jpg

Вуліца Трактарная


IMG_1422.jpg

Вуліца Савецкая 


IMG_1426.jpg

IMG_1427.jpg

IMG_1428.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений