Будаўніцтва не спыняецца: 10-павярховы жылы дом плануецца ўзвесці каля будынка былога рэстарана “Рэзананс”

Общество
19.10.2018 12:01
2099
На гэты год у нашым горадзе было запланавана будаўніцтва 4 шматпавярховых жылых дамоў. Адзін з іх, 70-кватэрны, ужо здадзены, знаходзіцца ён на вул. Інжынернай. Цяпер узводзяцца два 9-павярховыя дамы па вул. Камсамольскай. Кватэры ў адным з іх будуць прададзены жадаючым, другі дом прызначаны для мнагадзетных сем’яў. Гэтыя дамы панэльныя, таму “каробкі” ўжо гатовы, будаўнікі з “Гроднажылбуда” прыступілі да выканання іншых работ.
Строительство_дом1.JPG

Дом, які будуе на вул. Гагарына БМТ-41, на адзін паверх будзе вышэйшы за ўзгаданыя “панэлькі” і таксама запланаваны для продажу. Прычым ужо значная частка кватэр прададзена. Кошт аднаго метра квадратнага ў гэтым цагляным доме – 550 долараў у эквіваленце. У панэльным – на 100 “зялёных” танней.

Пры будаўніцтве гагарынскай “высоткі” выкарыстоўваюц-ца дробнаштучныя матэрыялы. Дом будзе палепшанай планіроўкі, у якім прадугледжана магчымасць трансфармацыі памяшканняў.  Для гэтага загадзя закладзены перамычкі ў нясучыя сцены. І калі ўладальнік кватэры захоча аб’яднаць гасціную з кухняй,  то гэта будзе проста зрабіць: выразаецца ніжэй перамычкі кавалак сцяны і робіцца планіроўка, якую чалавек пажадае. Дарэчы, фасад дома будзе абліцаваны керамагранітам.

У наступным годзе па вул. Камсамольскай будуць пабудаваны яшчэ некалькі дамоў, прычым “лесвіцай”. Перад гэтым у студзені-лютым прыйдзецца знесці прыватныя дамы, якія маюць не вельмі прывабны выгляд. Як і сёлета, адзін дом будзе будавацца на продаж, другі, 64-кватэрны, каля стадыёна, для мнагадзетных сем’яў па 240 указе кіраўніка краіны.

Яшчэ адзін 10-павярховы жылы дом, такі ж, як па вул. Гагарына, плануецца ўзвесці каля будынка былога рэстарана “Рэзананс”. Прычым у наступным годзе будзе пабудавана на 30 кватэр больш, чым сёлета.

Строительство_дом2.JPG

Ягор КАРЫЦКІ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений