З падарункамі - у радзільны дом

Общество
12.10.2018 16:34
1897
Да Дня маці старшыня раённага савета жанчын  ГА “Беларускі саюз жанчын” Таццяна Копач разам з першым сакратаром раённага камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”  Таццянай Гетмановіч і спецыялістам па сацыяльнай рабоце УТЦСАН “Цёплы дом” Ганнай Макарэвіч наведалі радзільны дом цэнтральнай раённай бальніцы, дзе цёпла, па-мацярынску павіншавалі з Днём маці чатырох маладых жанчын, якія нядаўна нарадзілі дзетак.

Вядома ж, нараджэнне дзіцяці для кожнай жанчыны – самая вялікая падзея ў жыцці. Гэта шчасце і радасць у доме. Але нарадзіць немаўля – толькі пачатак вялікай і карпатлівай справы. Вельмі важна выгадаваць і выхаваць сына ці дачку дастойным чалавекам, дапамагчы вызначыцца яму ці ёй у жыцці, выбраць правільную прафесію. А для гэтага трэба надаваць дзецям нямала ўвагі, акружаць іх клопатам і цеплынёй, каб сыночкі і дочкі адчувалі сябе любімымі і абароненымі.

Вольга Чэркас, Наталля Маразевіч, Таццяна Сосна, Ларыса Турсунава сталі маці другі раз. Ім пажадалі моцнага здароўя, цярпення і папрасілі не спыняцца на двух дзецях, завітаць у раддом яшчэ раз, а то і некалькі разоў. Госці ўручылі мамам падарункі і сфатаграфаваліся з імі на памяць.

прафзал 018.jpg

прафзал 034.jpg

прафзал 049.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений