Поспех у прафесіяналізме і адказнасці. Да дня работнікаў падатковых органаў

Общество
08.07.2018 10:07
Смаргонская падатковая інспекцыя паспяхова выконвае пастаўленыя перад ёю задачы, адной з якіх з’яўляецца фарміраванне даходаў раённага бюджэту на гэты год. Па папярэдніх даных, за першыя 6 месяцаў будуць выкананы ўсе планавыя паказчыкі, даходы мясцовага бюджэту павялічацца на 12,5 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Як адзначыла першы намеснік начальніка падатковай інспекцыі Валянціна Ражэва, падатковыя інспектары правялі 90 пазапланавых тэматычных праверак, іншых кантрольных мерапрыемстваў, выявілі 53 выпадкі незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці, фізічных асобаў, якія не плацілі падаткі. 20 парушэнняў тычыліся ўстаноўленага парадку прыёму наяўных грошай.

Выяўлены парушэнні парадку вытворчасці і абароту падакцызных тавараў, арыштавана і вернута ў даход бюджэту тытунёвая прадукцыя на суму 6,4 тыс. рублёў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 35 правапарушальнікаў, сума штрафаў склала 1,2 тыс. рублёў.

Інспекцыя праводзіць камеральны кантроль пры дапамозе аўтыматызаванай інфармацыйнай сістэмы “Улік рахункаў-фактур”. За студзень-чэрвень зменшана розніца паміж агульнай сумай падатку на дабаўленую вартасць, якая вылічана па рэалізацыі тавараў, і сумай падатковых вылічэнняў, што падлягаюць заліку (вяртанню) на суму 876 тыс. рублёў.

ваенком 086.jpg

Злева направа: намеснік начальніка падатковай інспекцыі Таццяна ПІСАРЭЦ, першы намеснік начальніка гэтай службы Валянціна РАЖЭВА, начальнік упраўлення ўліку падаткаў Галіна ВАЙЦЯХОВІЧ і начальнік аддзела кантролю арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў Аляксей ВАЛОХІН


Работнікі падатковай інспекцыі праводзяць шырокамаштабную інфармацыйна-растлумачальную работу па папярэджанні парушэнняў падатковага заканадаўства, павышэнні ўзроўню ведаў у гэтай галіне і падатковай культуры плацельшчыкаў, своечасовым выкананні імі сваіх падатковых абавязкаў. У выніку працэнт добраахвотных паступленняў у бюджэт павялічваецца кожны год.

Штогод пашыраецца спектр электронных паслуг, якія падатковая інспекцыя аказвае плацельшчыкам. Ствараюцца дадатковыя электронныя сэрвісы па найбольш актуальных пытаннях падатковага адміністравання. Сэрвіс “Уласны кабінет” дазваляе плацельшчыку самастойна ў аўтаматычным рэжыме атрымліваць з уліковай сістэмы падатковых органаў розныя звесткі. Акрамя таго, тут можна запісацца на асабісты прыём да кіраўніцтва інспекцыі, запоўніць і падаць дэкларацыю альбо заяву на выкананне адміністрацыйнай працэдуры, заплаціць падаткі праз інтэрнэт-банкінг, працаваць з заявамі аб увозе тавараў і выплаце ўскосных падаткаў ад пакупнікоў рэзідэнтаў дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Падаткаплацельшчыкі таксама мо-               гуць выкарыстаць сістэму электроннага ўзаемадзеяння з падатковымі органамі. Для гэтага створаны “Уласны кабінет фізічнай асобы”.

Дзякуючы зладжанай рабоце ўсяго калектыву падатковай інспекцыі, прафесіяналізму і адказнасці кожнага работніка дасягнуты значныя поспехі ў працы. Па выніках агляду-конкурсу за 2017 год у намінацыі “Лепшая інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах” Смаргонская падатковая інспекцыя прызнана пераможцам у сваёй падгрупе сярод аднайменных раённых і гарадскіх службаў.

Работнікі падатковай інспекцыі захоўваюць традыцыі і памнажаюць іх, удзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах, мастацкай самадзейнасці, наведваюць выстаўкі, музеі, канцэрты, праводзяць дабрачынныя акцыі, дапамагаюць не толькі сваім работнікам, але і іншым людзям, якія маюць патрэбу ў падтрымцы. Адным словам, смаргонскія падаткавікі - гэта людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, здольныя выконваць пастаўленыя перад імі дзяржаўныя задачы.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений