Зарплата ажывіла педагогаў

Общество
06.11.2015 17:38
1196
У адзіны дзень інфармавання група, якую ўзначальваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч, сустрэлася з педагагічным калектывам СШ№1. Гаворка пайшла аб сямейнай палітыцы, выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за 9 месяцаў, мерах па папярэджанні пажараў, іншых надзвычайных сітуацый.

У сваім выступленні начальнік аддзела па працы і працоўных адносінах упраўлення па працы, занятасці...
У адзіны дзень інфармавання група, якую ўзначальваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч, сустрэлася з педагагічным калектывам СШ№1. Гаворка пайшла аб сямейнай палітыцы, выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за 9 месяцаў, мерах па папярэджанні пажараў, іншых надзвычайных сітуацый.

У сваім выступленні начальнік аддзела па працы і працоўных адносінах упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Харужык адзначыла, што дзяржава вельмі клапоціцца аб мнагадзетных сем’ях, павелічваецца іх колькасць. У нашым раёне жывуць 540 мнагадзетных сем’яў, у якіх выхоўваюцца 1733 непаўналетнія дзіцяці.
Пацвярджэннем прэстыжу мацярынства з’яўляецца прадстаўленне найбольш дастойных мнагадзетных мам да ўзнагароджання дзяржаўнай узнагародай – ордэнам Маці. З 2006 года ў нашым раёне ўзнагароджаны 27 жанчын. У тым ліку адна жанчына летась і адна сёлета.
Сем’ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, аказваецца фінансавая падтрымка, налічваецца сямейны капітал, прадугледжаны льготы пры будаўніцтве жылля.
Ажывілася аўдыторыя, калі гаворка пайшла аб заработнай плаце. Алена Міхайлаўна назвала самыя аплачваемыя галіны народнай гаспадаркі і тыя, дзе нізкая заработная плата. Па сярэдняму заробку за верасень (5 мільёнаў 670 тысяч рублёў) наш раён апынуўся на пятым месцы ў Гродзенскай вобласці. Вышэй за яго – Гродзенскі, Ваўкавыскі, Астравецкі і Бераставіцкі раёны. І калі ў дачыненні да першых трох у настаўнікаў не ўзнікла пытанняў, то за кошт чаго ўзняўся на больш высокую прыступку Бераставіцкі раён – яны не маглі зразумець.
Сітуацыя ў народнагаспадарчым комплексе цяпер няпростая. Загадчыца сектара аддзела эканомікі райвыканкама Вольга Богма назвала прычыны невыканання паказчыкаў прадпрыемствамі нашага раёна, суму прыцягнутых інвестыцый і колькасць рэалізоўваемых інвестыцыйных праектаў, а таксама краіны, у якія пастаўляецца вырабленая ў раёне прадукцыя.
На перспектыву плануецца ўстанавіць новую тэхналагічную лінію на “Белагратэрмінале”, намераны расшырыць вытворчыя плошчы “Кранаспан”, там з’явяцца дадатковыя працоўныя месцы. Акрамя гэтага ў снежні “Кранаспан” мяркуе правесці эканамічны форум па стварэнні кластара па вырабе мэблі, запрошаны нямецкія, польскія і расійскія кампаніі. Ім будуць прэзентаваць невыкарыстоўваемую маёмасць, якая знаходзіцца на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны.
Інфармацыйнай групе паступіў шэраг пытанняў. У тым ліку па заробках дзяржслужачых, рамонце праспекта Індустрыяльнага і ўздзеянні на навакольнае асяроддзе замежнага прадпрыемства “Кранаспан”.
Намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Шыш паведаміў аб тым, што сёлета ў раёне адбылося 35 пажараў, загінулі 4 чалавекі. Загаранні пераважалі ў асноўным у жылым сектары з-за неасцярожнасці пры курэнні. Людзі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Іншыя прычыны пажараў – парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электрычных прыбораў.
Аб аказанні медыцынскай дапамогі жыхарам раёна расказаў намеснік галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Сяргей Харужык. У Смаргоні апрабоўваецца лапараскапічнае выдаленне апендыцыту, мясцовыя хірургі не горш за сталічных робяць аперацыі на хворых венах, працуе камп’ютарная тамаграфія. З 1 студзеня наступнага года плануецца ўвядзенне ў лячэбных установах электроннага дакументаабароту.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений