На кірмашы можно гуляць ад душы і траціць грошы

Общество
09.10.2015 10:30
1144
Пунктам А стала вуліца Гагарына, а пунктам В – Кутузава. Прамая (дый і не адна, а дзве, бо прадаўцы размясціліся на два бакі) прайшла па вуліцы Якуба Коласа. Вось такая геаметрыя сёлетняга восеньскага кірмашу. Тут прадаваліся тавары сельскагаспадарчага прызначэння, прадукты з калгасных палёў і прысядзібных участкаў, мэбля і прылады працы...
Пунктам А стала вуліца Гагарына, а пунктам В – Кутузава. Прамая (дый і не адна, а дзве, бо прадаўцы размясціліся на два бакі) прайшла па вуліцы Якуба Коласа. Вось такая геаметрыя сёлетняга восеньскага кірмашу. Тут прадаваліся тавары сельскагаспадарчага прызначэння, прадукты з калгасных палёў і прысядзібных участкаў, мэбля і прылады працы для дома і дачы, саджанцы дрэў, кустоў, ягад, кветак, мёд, дзіцячыя цацкі… кирмаш 24 ц

Прывітанне ад вішнеўскай Гаспадыні


Смаргонскі кірмаш папулярны і сярод пакупнікоў, і сярод прадаўцоў. Гандляваць на ім збіраюцца вытворцы з вобласці і нават з Міншчыны і Віцебшчыны. кирмаш 22 ц
Жадаючых штосьці прыдбаць тут было нямала, тым не менш попыт не дацягваў да прапановы. Многім гандлярам давялося вярнуцца дадому з таварам. Не прадаліся нават уся бульба, морква, капуста, зерне, саджанцы.

Каравай са збожжа сёлетняга ўраджаю прымае першы намеснік старшыні райвыканкама Ігар ШАЛУДЗІН. Каравай са збожжа сёлетняга ўраджаю прымае першы намеснік старшыні райвыканкама Ігар ШАЛУДЗІН.


З надвор’ем кірмашу пашанцавала: сонца яшчэ больш дадавала жадання рабіць пакупкі. Пакупнікоў прываблівалі не толькі рэклама прадукцыі і прыгожа аформленыя палаткі, але і песні, і жарты.
Гандлёвым арганізацыям, вытворцам сельгаспрадукцыі, работнікам устаноў культуры быў добры стымул не сядзець склаўшы рукі, а шчыра папрацаваць. За лепшы гандлёвы аб’ект сярод арганізацый гандлю і лепшы падворак сярод вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі падрыхтавалі ўзнагароды – дыпломы і грашовыя прэміі. кирмаш 20 ц
Сярод мясцовых дызайнераў такія самародкі знаходзяцца, толькі дзіву даешся: якія цікавыя рэчы з дароў восені яны ствараюць! Чаго варта было Вішнеўскае “поле цудаў”, створанае рукамі работніц мясцовага Дома культуры.

Вішнеўская Гаспадыня – сімвал гасціннасці і працавітасці. Вішнеўская Гаспадыня – сімвал гасціннасці і працавітасці.


- На базе нашай установы працуюць гурткі “Ткацтва” і “Юны мастак”, якімі кіруе Алена Кабак, майстрыха з залатымі рукамі. Яна становіцца галоўным дызайнерам падчас стварэння экспанатаў для кірмашу, - зазначыла дырэктар ДК Ала Дыро. – Мы таксама актыўна ўключаемся ў работу.IMG_1006 Прычым ідэі бяром з галавы, нічыімі падказкамі не карыстаемся. Сёлета вырашылі паказаць, як кажуць, “тавар тварам” – усе культуры (рапс, ячмень, авёс, пшаніцу, кукурузнае зерне і г. д.), якія вырошчвае СВК “Саўбел”, выкарысталі для стварэння гульнёвага “барабана”. А цэнтральнай фігурай яго стала Гаспадыня – сімвал сённяшняга свята, запрашае пакупнікоў на кірмаш. Сапраўды прыгажуня прываблівала ўсіх да сваёй персоны. Многія спыняліся, каб сфатаграфавацца на яе фоне.

Алена РЭЗІНА з райспажыўтаварыства са смаргонскімі абаранкамі. Алена РЭЗІНА з райспажыўтаварыства са смаргонскімі абаранкамі.


кирмаш 17 ц
СВК “Саўбел” бульбу і ячмень прадаваў па 2 тысячы рублёў за кілаграм, пшаніцу – па 2,3 руб./кг, чырвоныя буракі – па 2,5 тыс./кг.

Старшыня райвыканкама Генадзь ХАРУЖЫК уручае Дыплом ІІ ступені старшыні СВК “Солы” Вользе ЛУК’ЯНЕНКА. Старшыня райвыканкама Генадзь ХАРУЖЫК уручае Дыплом ІІ ступені старшыні СВК “Солы” Вользе ЛУК’ЯНЕНКА.


кирмаш 16 ц
Калі б на свяце вызначалі пераможцу ў намінацыі “Самая вялікая чарга”, то, па маіх асабістых назіраннях, яе атрымаў бы саўгас “Смаргонскі”. Убачыла ў чарзе знаёмую, якая адзначыла: “Тут вялікі выбар гародніны і цэны дэмакратычныя”. кирмаш 15 ц

Лепшым - прэміі і дыпломы


Пенсіянерка Надзея Караленка з Капыльскага раёна прадавала дэкаратыўныя расліны, кусцікі суніц, клубніц, грэцкага арэха, парэчак, ажыны і іншых ягад. Жанчына ўдакладніла, што сын і нявестка маюць свой гадавальнік плошчай у гектар, дзе на працягу 15 гадоў вядуць бізнес. Не адмаўляюцца і ад паслуг маці, дарэчы, біёлага па адукацыі, былой настаўніцы. Яна і пакупнікам давала разгорнутыя адказы наконт пасадкі і вырошчвання раслін. кирмаш 13ц
26-гадовы Елісей Петрыкевіч з Навагрудскага раёна прадаваў саджанцы яблынь і груш (па 80 тыс. руб.), чарэшні, вішні і слівы (па 100 тыс. руб.), кусцікі маліны (на 50 тыс. руб.) і іншую прадукцыю для садаводаў. Хлопец расказаў, што развядзенне саджанцаў – сямейны бізнес, які распачалі бацькі амаль 20 гадоў таму і да якога далучыліся ён, брат і сястра. У Смаргонь Петрыкевічы прыязджаюць не ўпершыню і ніколі не скардзяцца на попыт. кирмаш 11 ц
Калі гаварыць пра тавар гандлёвых прадпрыемстваў, то хочацца ўспомніць райспажыўтаварыства, дзе быў багаты выбар сваёй прадукцыі, у тым ліку печыва; камбінат хлебапрадуктаў са смачнымі беляшамі і піцамі, мясной прадукцыяй і шырокім асартыментам каш хуткага прыгатавання. Адна пакупніца прызналася, што пастаянна купляе смаргонскія кашы для сына-студэнта, які аддае перавагу здаровай ежы.кирмаш 10ц
Гандлёвае прадпрыемства “Рубін” сярод мноства тавара прапаноўвала проста казачнуюй мэблю з лазы. кирмаш 9цЯна цудоўна аздобіць любы летнік. Багаты быў кірмаш і на іншыя тавары, усяго не пералічыць.
Апоўдні журы падвяло вынікі вышэй згаданага конкурсу. Прэміямі і дыпломамі былі адзначаны падворкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі. Першае месца прысудзілі СВК “Саўбел”, другім стаў СВК “Солы”, на трэцім - “Сінькі”, вызначылі і чацвёртае месца – яго аддалі філіялу “Жодзішкі” КХП, астатнія сельгасарганізацыі атрымалі заахвочвальныя ўзнагароды.
Пераможцамі сярод гандлёвых прадпрыемстваў сталі ААТ “Рубін”, райспажыўтаварыства і камбінат хлебапрадуктаў. кирмаш 8ц
Падвялі таксама вынікі конкурсу на самую вялікую гародніну. Самая вялікая бульба (1,2 кг) вырасла ў СВК “Солы”, самы вялікі памідор (365 г) выгадавала сям’я Петрусевіч, капусту (9,9 кг) – сям’я Мейсак, моркву (540 г) і бурак (1,48 кг) – сям’я Дыро, гарбуз (75 кг) – сям’я Мізула, кабачок (19,9 кг) – сям’я Парчук. Прызамі ўзнагародзілі і іншых удзельнікаў конкурсу.

Галіна АНТОНАВА.


Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений