Беларускамоўны дзень прайшоў у ДУА «Яслі-сад №13 г. Смаргоні»

Наши сердца – детям
05.02.2019 09:06
529
Ведаць сваю родную мову таксама важна, як і быць патрыётам краіны і годным яе грамадзянінам. Афіцыйнымі мовамі ў Беларусі лічыцца беларуская і руская, аднак сваю мову сучаснае пакаленне амаль забылася. На жаль, на беларускіх вуліцах усё радзей можна пачуць беларускую мову, а яна робіць нас унікальнымі, дае свой знак адрознення перад іншымі краінамі.

IMG-6e88f665f283b428520685f974c20c95-V.jpg

Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей - адна з галоўных задач выхавання і навучання дзяцей.

Дашкольны ўзрост – найбольш спрымальны перыяд для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай народнай культуры.

Кожны панядзелак у дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад №13 г. Смаргоні» праходзіць беларускамоӯны дзень. У гэты дзень ранішняя зарадка пачынаецца з беларускай музыкі. Падчас усіх рэжымных момантаў дзеці знаёмяцца з беларускімі назвамі посуду, мэблі, адзення, прыродных з'яў, частак цела чалавека і мн. іншыя.

Інфармацыя выхаванцам падаецца дазавана, замацоўваецца на працягу некалькіх дзён і дапаўняецца новым матэрыялам. На шпацырах, фізкультурных і музычных занятках выхаванцам прапануюцца народныя гульні рознай рухомасці, народныя песні, пацешкі, прыказкі і прымаўкі. Адначасова вядзецца праца з сем’ямі выхаванцаў. Бацькам прапануюць удзел у народных святах, конкурсах, выставах прыкладной творчасці.

На гэтым тыдні бацькі паўдзельнічалі разам з дзецьмі ў занятках. Цікава было ўсім не толькі дзецям, але і дарослым.

IMG-6d093421a669e9ebe9e86cc36ec443dd-V.jpg

IMG-6c5b5833be2597d8e6fec0cea7a6b9b6-V.jpg

IMG-16ebb50c08b8ee1637e0273becad2386-V.jpg

Т. М. ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

Фота аўтара.

 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений