Выхаванцы беларускамоўнай групы ясляў-сада №8 удзельнічалі ў музычнай забаве "Смаргонскія таленты"

Наши сердца – детям
05.11.2018 09:25
1009
Выхаванцы старэйшай групы ясляў-сада №8 г. Смаргоні паўдзельнічалі ў цікавай і змястоўнай музычнай забаве “Смаргонскія таленты”.

Адметнасць імпрэзы заключалася ў тым, што яна была арганізавана як сапраўдная вечарына. Такія раней часта ладзілі ў вясковых хатах, каб адпачыць пасля цяжкай працы, атрымаць зарад бадзёрасці і пазітыўных эмоцый, паказаць сябе і людзей паглядзець. Часта на вечарыны збіралася моладзь не толькі са сваёй вескі, але і з суседніх. “А з суседняга сяла мы прыйшлі на свята”, - спявалі хлопчыкі ў картузах і з гармонікамі. Дзяўчынкі, як прыветлівыя гаспадыні, частавалі іх дранікамі са смятанай. Дзеці спявалі беларускія песні, танцавалі, гулялі ў народныя гульні, забаўлялі гасцей-бацькоў трапнымі беларускімі прымаўкамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся цаніць важныя чалавечыя якасці: працавітасць, кемлівасць, сціпласць, спрыт і гасціннасць, дбайнасць і гаспадарлівасць. Ва ўсе часы людзі заўважалі і паважалі ўмелых танцораў, спевакоў, музыкаў і тых, хто ўмее прыгожа расказваць гісторыю. А на нашай вечарыне такіх было многа.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

Выхаванцы старэйшай групы не толькі далучыліся да захавання каранёвай беларускай культуры, але і атрымалі магчымасць пазнаёміцца з лепшымі традыцыямі народнай педагогікі, калі гендарнае выхаванне дзяцей, моладзі падпарадкоўвалася пэўным правілам і адбывалася пад строгім наглядам старэйшых. Займальны сцэнар імпрэзы прыдумала музычны кіраўнік Алена Мейсак. І бацькі, і дзеці атрымалі сапраўднае задавальненне ад цёплай і вяселай атмасферы музычнай забавы.

4.jpg

5.jpg

6.jpg

7.jpg

Наша Смаргонь можа цешыцца, як хутка падрастаюць новыя таленавітыя зорачкі. Хто ведае, можа менавіта яны стануць яскравым сузор’ем над родным горадам.

Эдзіта БРАНЦЭВІЧ,

выхавальнік дашкольнай установы “Яслі-сад №8 г. Смаргоні”.

Фота Вольгі ПАШКЕВІЧ. 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений