Солы: Як навучыць любіць сваю малую радзіму?

Наши сердца – детям
23.10.2018 15:52
838
А як растлумачыць, што такое радзіма маленькаму чалавеку, які толькі пачынае спасцігаць свет? Як навучыць яго ганарыцца сваей краінай, сваім горадам, вёскай, сям’ёй? Каб прывіць гэтыя пачуцці, трэба самім быць адказнымі за словы, справы, учынкі, за блізкіх людзей. Мы павінны паказаць нашым дзецям, што, як ні склалася б іх жыццё ў будучым, у іх ёсць дом, ёсць малая радзіма, дзе яны заўсёды знойдуць суцяшэнне і адчуюць нябачную падтрымку ад гэтай зямлі. Толькі спасцігнуўшы ўласныя карані, чалавек здольны знайсці сваё месца ў жыцці.

20180906_102422.jpg

Наша сольская зямля вабіць сваёй багатай гісторыяй, цікавымі гісторыка-культурнымі і архітэктурнымі помнікамі, славіцца  працавітымі і шчырымі людзьмі.

У нашым дзіцячым садзе выхаванне нацыянальнай самасвядомасці ажыццяўляецца кожную хвіліну: у гульнях, на занятках, у рознабаковых формах актыўнага адпачынку.

Адной з асноўных формаў работы па патрыятычным выхаванні дашкольнікаў з’яўляюцца заняткі ў межах спецыяльна арганізаванай дзейнасці. Работа будуецца ў цесным супрацоўніцтве ўсяго педагагічнага калектыву з актыўным уключэннем бацькоў.

Дзеля таго, каб лепш пазнаць гісторыю сваёй малой радзімы, мы з выхаванцамі завіталі у краязаўчы музей школы. Цікавасць у дзяцей выклікаў адзін з экспанатаў - крамянёвая сякера, маленькая, светла-шэрага колеру. Ёй ужо чатыры тысячы гадоў. Гэтай прыладай працы карысталіся першыя насельнікі нашай мясцовасці.

20180906_102926 (2).jpg

Вялікую цікавасць у дзяцей  вызвала паходжанне назвы нашай вескі.

Ах вы, Солы, мае Солы,

Скуль вы назву такую ўзялі?

Можа, многа ў зямлі вашай солі?

Можа, раніць яна карані?

А карані назвы вёскі ў балцкім слове “Sala” – востраў. І сапраўды, яе з двух бакоў амываюць рэчкі Кернава і Ашмянка. Існуе цікавая легенда аб яе нараджэнні.

На беразе Балтыйскага мора жылі дзяўчына і хлопец. Яна дачка багатага князя, а ён просты селянін. Бацькі не дазвалялі ім жаніцца. Маладыя рашылі ўцячы... Беглі яны дзень, другі... І апынуліся на беразе прыгожай ракі з беластволымі бярозамі. Тут і засталіся жыць і назвалі паселішча Солы.

У 90-х гадах мінулага стагоддзя вырас у цэнтры кінатэатр “Мір”. Тут і пошта, і магазіны. Тут і гаманлівыя клёны, і прывабныя бярозкі, і чырвоныя гронкі рабіны ўвосень. Дзеці вельмі любяць хадзіць на экскурсіі па роднай вёсачцы.

Жана КАРВЭЦКАЯ, выхавальнік дашкольнай адукацыі Сольскіх ясляў-сада.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений