За бездакорную службу

Люди Сморгонщины
19.06.2015 08:41
1326
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь намеснік начальніка Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта Віталь Раманоўскі нядаўна быў узнагароджаны “Медалём за бездакорную службу” 3 ступені. Гэта яго першая важкая ўзнагарода. Раней за поспехі ў службовай дзейнасці Віталя Тадэвушавіча таксама заахвочвалі. Ёсць у яго граматы і нават гадзіннік, які падарыла на памяць кіраўніцтва мясцовага...
IMG_9160Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь намеснік начальніка Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта Віталь Раманоўскі нядаўна быў узнагароджаны “Медалём за бездакорную службу” 3 ступені. Гэта яго першая важкая ўзнагарода. Раней за поспехі ў службовай дзейнасці Віталя Тадэвушавіча таксама заахвочвалі. Ёсць у яго граматы і нават гадзіннік, які падарыла на памяць кіраўніцтва мясцовага філіяла аблспажыўтаварыства за раскрыты па “гарачых слядах” крадзеж з вясковага магазіна.

Ужо больш за 20 гадоў працуе Віталь Раманоўскі ў следстве. На службу ў міліцыю прыйшоў пасля заканчэння Ашмянскага сельскагаспадарчага тэхнікума, дзе вучыўся па спецыяльнасці “правазнаўства”. У ліхія 90-я гады працаўладкавацца на якое-небудзь прадпрыемства ці ў арганізацыю было вельмі складана. З-за нестабільнасці ў эканоміцы амаль усюды назіраліся скарачэнні. А вось міліцыі тады патрэбны былі кадры.
Следчае аддзяленне на той час узначальваў Валерый Тарасенка. Ён узяў пад апеку маладога супрацоўніка. Добрым настаўнікам для Віталя Раманоўскага на першым часе быў вопытны следчы Яўген Козіч. Дзякуючы яму многаму навучыўся, даведаўся аб тонкасцях следчай работы.
Віталь Раманоўскі завочна скончыў міліцэйскую акадэмію і паступова ўздымаўся па службовай лесвіцы. Праз некалькі гадоў яго прызначылі старшым следчым, а крыху пазней – начальнікам следчага аддзялення. Цяпер Віталь Тадэвушавіч – намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта, курыруе следчую работу, мае багаты службовы вопыт, які перадае маладым супрацоўнікам.
За не адзін дзясятак гадоў Віталю Раманоўскаму прыйшлося расследаваць розныя катэгорыі крымінальных спраў, якія былі ўзбуджаны за ўчыненыя эканамічныя злачынствы, дарожна-транспартныя здарэнні, насілле супраць людзей. Але першую, самастойна расследаваную справу, Віталь Тадэвушавіч памятае добра. Тады маладому следчаму неабходна было апытаць больш за 100 чалавек, з гэтай задачай справіўся паспяхова.
Падчас расследавання крымінальных спраў Віталь Раманоўскі аб’ездзіў разам з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку амаль усю Беларусь. Калісьці на тэрыторыі нашага раёна разбойныя напады, рабаўніцтвы, кватэрныя крадзяжы ўчынялі прыезджыя, жыхары не толькі суседніх раёнаў Гродзенскай вобласці, нават іншых абласцей. Прыходзілася іх адшукваць і прыцягваць да адказнасці.
Віталь Тадэвушавіч прызнаўся, што спачатку яму следчая работа не вельмі падабалася, бо шмат часу забірала работа з дакументамі. Ён нават зайздросціў участковым інспектарам міліцыі, чыя службовая дзейнасць амаль што не абмяжоўваецца сценамі кабінета. Але потым Раманоўскі прывык да асаблівасцей следчай работы і нават палюбіў яе.
Раскрыццё злачынстваў, устанаўленне злачынцаў, прыцягненне іх да адказнасці. “Прыемна, калі бачыш плод сваёй працы”, - адзначыў Віталь Раманоўскі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений