ХАРУЖЫК Генадзь Васільевіч – старшыня Смаргонскага райвыканкама

Люди Сморгонщины
19.12.2014 10:45
1142
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 15 снежня прыняў новыя кадравыя рашэнні. Кіраўнік дзяржавы даў згоду на назначэнне старшынёй Смаргонскага райвыканкама Генадзя Васільевіча Харужыка, які працаваў да гэтага дырэктарам унітарнага вытворчага прадпрыемства “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”.
17 снежня адбылася сесія Смаргонскага райсавета дэпутатаў. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў прадставіў прысутным Генадзя Харужыка,...

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 15 снежня прыняў новыя кадравыя рашэнні. Кіраўнік дзяржавы даў згоду на назначэнне старшынёй Смаргонскага райвыканкама Генадзя Васільевіча Харужыка, які працаваў да гэтага дырэктарам унітарнага вытворчага прадпрыемства “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”.
17 снежня адбылася сесія Смаргонскага райсавета дэпутатаў. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў прадставіў прысутным Генадзя Харужыка, азнаёміў з яго працоўнай дзейнасцю. Уладзімір Васільевіч паведаміў, што падпісаў распараджэнне аб прызначэнні Генадзя Харужыка старшынёй Смаргонскага райвыканкама і ўручыў яму адпаведнае службовае пасведчанне. Затым выступіў з кароткай прамовай Генадзь Харужык:
- Я глыбока ўдзячны простым людзям майго роднага краю за іх прыродную працавітасць, за гонар нашай Смаргоншчынай, а таксама Мечыславу Браніслававічу Гою, якія разам узнялі эканоміку раёна на пачэсны ўзровень. Але само жыццё патрабуе штодзённа павышаць гэты ўзровень, гэту даволі высокую планку. І я вельмі спадзяюся і веру, што мы разам зможам гэта зрабіць, зможам ісці далей, да росквіту роднай зямлі, роднай Беларусі.
Раённы Савет дэпутатаў аднагалосна зацвердзіў Генадзя Васільевіча Харужыка на пасадзе старшыні Смаргонскага райвыканкама.
Генадзь Харужык нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Паніжаны Смаргонскага раёна. Беларус. Адукацыя вышэйшая. Закончыў Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт у 1997 годзе па спецыяльнасці механізацыя сельскай гаспадаркі і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у 2006 годзе па спецыяльнасці дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай.
Працаваў загадчыкам майстэрняў калгаса “Светлы шлях” Смаргонскага раёна, галоўным інжынерам гэтага ж калгаса, потым – намеснікам дырэктара саўгаса “Рассвет”, старшынёй калгаса “Светлы шлях”, старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Жодзішкі” Смаргонскага раёна.
З 2008 года і да прызначэння на пасаду старшыні райвыканкама працаваў дырэктарам унітарнага вытворчага прадпрыемства “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”.
Жанаты. Сям’я мае двое дарослых дзяцей.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений