Чарговая перамога Ангеліны

Люди Сморгонщины
06.01.2016 14:00
982
У сакавіку-лістападзе мінулага года па ініцыятыве Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ладзіўся рэспубліканскі конкурс відэафільмаў “Мая чароўная Беларусь”. Конкурс праводзіўся ў межах акцыі вучнёўскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Сямікласніца Залескай сярэдняй школы Ангеліна Кенька стала дыпламантам і была ўзнагароджана пуцёўкай у дзіцячы нацыянальны адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”, што на...
У сакавіку-лістападзе мінулага года па ініцыятыве Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ладзіўся рэспубліканскі конкурс відэафільмаў “Мая чароўная Беларусь”. Конкурс праводзіўся ў межах акцыі вучнёўскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Сямікласніца Залескай сярэдняй школы Ангеліна Кенька стала дыпламантам і была ўзнагароджана пуцёўкай у дзіцячы нацыянальны адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”, што на беразе возера “Нарач”.

кенька
Відэаролік Ангеліна Кенька прысвяціла юбілею Міхала Клеафаса Агінскага і Залескаму музею-сядзібе. Ёй дапамагала ў падборы і падрыхтоўцы адпаведнага матэрыялу намеснік дырэктара Залескага вучэбна-педагагічнага комплексу Ганна Мельянцова. Конкурсны відэаролік залескай школьніцы зацікавіў і парадаваў камісію, бо адпавядаў усім умовам і патрабаванням конкурсу, вылучаўся вытанчаным густам і багатым інфармацыйным зместам.
Шчаслівая пераможца абласнога і прызёр рэспубліканскага этапаў атрымала магчымасць адпачыць напярэдадні Новага года ў нарачанскім цэнтры, дзе ладзіліся шматлікія мерапрыемствы, майстар-класы і конкурсы для юных “кінаманаў”. А яшчэ Ангеліна Кенька ў складзе дэлегацыі смаргонскіх школьнікаў наведала галоўную ёлку ў абласным цэнтры, дзе мела шмат прыемных падарункаў, у тым ліку і наведванне тэатра.

Ала КЛЕМЯНОК.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений